паўто́рнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. паўто́рнасць
Р. паўто́рнасці
Д. паўто́рнасці
В. паўто́рнасць
Т. паўто́рнасцю
М. паўто́рнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўто́рнасць ж. повто́рность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўто́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць паўторнага (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўто́рны, -ая, -ае.

Які ўяўляе сабой паўтарэнне; другаразовы.

Паўторнае ворыва.

Паўторнае захворванне.

|| наз. паўто́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

повто́рность паўто́рнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэ...

Прыстаўка, якая абазначае: 1) аднаўленне або паўторнасць дзеяння, напрыклад: рэканструкцыя, рэтрапеляцыя; 2) процілеглае дзеянне або супрацьдзеянне, напрыклад: рээвакуацыя, рээміграцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ- прыстаўка са значэннем ’аднаўленне або паўторнасць дзеяння; процілеглае дзеянне або супрацьдзеянне’ (ТСБМ). З лац. rě‑ (rěd‑) ’тс’ (Брукнер, 456).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэ-

(лац. re-)

прыстаўка, якая абазначае аднаўленне або паўторнасць дзеяння, часам процілеглае дзеянне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КРАДЗЕ́Ж у крымінальным праве,

тайнае выкраданне чужой маёмасці, адно са злачынстваў супраць уласнасці. Яго кваліфікуючыя прыкметы: паўторнасць, учыненне К. па папярэдняй змове групай асоб або з пранікненнем у жыллё, памяшканне ці інш. сховішча, з нанясеннем значнай страты пацярпеламу. Да асабліва кваліфікуючых відаў адносіцца К., учынены ў буйных памерах або арганізаванай групай, або асабліва небяспечным рэцыдывістам. Караецца папраўчымі работамі, штрафам або пазбаўленнем волі на пэўныя тэрміны, а пры абцяжваючых адказнасць акалічнасцях — пазбаўленнем волі на тэрмін ад 7 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 8, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Rückfall m -s, -fälle

1) мед., юрыд. рэцыдыў

2) вярта́нне, паўто́рнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)