паўто́раны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паўто́раны паўто́раная паўто́ранае паўто́раныя
Р. паўто́ранага паўто́ранай
паўто́ранае
паўто́ранага паўто́раных
Д. паўто́ранаму паўто́ранай паўто́ранаму паўто́раным
В. паўто́раны (неадуш.)
паўто́ранага (адуш.)
паўто́раную паўто́ранае паўто́раныя (неадуш.)
паўто́раных (адуш.)
Т. паўто́раным паўто́ранай
паўто́ранаю
паўто́раным паўто́ранымі
М. паўто́раным паўто́ранай паўто́раным паўто́раных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўто́раны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паўто́раны паўто́раная паўто́ранае паўто́раныя
Р. паўто́ранага паўто́ранай
паўто́ранае
паўто́ранага паўто́раных
Д. паўто́ранаму паўто́ранай паўто́ранаму паўто́раным
В. паўто́раны (неадуш.)
паўто́ранага (адуш.)
паўто́раную паўто́ранае паўто́раныя (неадуш.)
паўто́раных (адуш.)
Т. паўто́раным паўто́ранай
паўто́ранаю
паўто́раным паўто́ранымі
М. паўто́раным паўто́ранай паўто́раным паўто́раных

Кароткая форма: паўто́рана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўто́раны повто́ренный, повторённый; см. паўтары́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

повто́ренный, повто́рённый паўто́раны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двухразо́вы, ‑ая, ‑ае.

Паўтораны два разы. Двухразовае наведванне. □ Кандрат Назарэўскі быў упэўнен у тым, што Тварыцкі штосьці ведае. У гэтым ён упэўніўся пасля двухразовай гаворкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МА́ЙКЕЛЬСАНА ДО́СЛЕД,

фізічны эксперымент, пастаўлены з мэтай выявіць уплыў руху Зямлі на скорасць распаўсюджвання святла. Праведзены ў 1881 А.А.Майкельсанам і паўтораны ў 1886—87 (разам з амер. фізікам Э.​У.​Морлі). Даказаў незалежнасць скорасці святла ад руху Зямлі. Гэты факт не знайшоў тлумачэння ў класічнай фізіцы і даў падставу лічыць скорасць святла інварыянтнай велічынёй — аднолькавай ва ўсіх інерцыяльных сістэмах адліку, што з’явілася адным з пастулатаў спец. адноснасці тэорыі. Вынікі М.д. з вялікай дакладнасцю пацверджаны амер. фізікамі ў 1964 у эксперыменце, праведзеным пры дапамозе лазерных крыніц святла.

т. 9, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Рапэ́та ’страва з сумесі агародніны і круп’ (лід., Сл. ПЗБ). Няясна. Параўн. польск. жарг. repeta ’баланда’, ’суп’, а таксама ’дадатковая порцыя ежы, дабаўка’, якія Каня (Słownik, 189) узводзіць да лац. repeto ’паўтараю’. Магчыма, праз французскае пасрэдніцтва, параўн. Сной, 534, які адзначае, што славен. repete ’яшчэ раз, яшчэ адну порцыю’ выкарыстоўваецца як выклічнік і паходзіць з франц. répétéпаўтораны’, што з’яўляецца пасіўным дзеепрыметнікам прош. ч. ад дзеяслова répéter ’паўтараць, паўтарыць’; больш верагодна ад франц. répétez ’паўтарыце’ ў Кліч. скл. (< лац. repetere ’тс’). У гаворку магло трапіць з турэмнага або салдацкага жаргону.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падво́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з дзвюх аднолькавых, аднародных частак; двайны. Падвойнае дно. Падвойныя дзверы. □ Надзя сядзела ціха, глядзела на падвойныя вокны, на гронкі рабіны, акуратна пакладзеныя на вату паміж рамамі. Бураўкін. // Які паўтораны два разы. Падвойная штампоўка. □ Падаўжэнне зычных перадаецца падвойным напісаннем адпаведнай літары. Юргелевіч.

2. Разм. Тое, што і двайны (у 1 знач.). У такі мокры студзень, як гэта было цяпер,.. [пагрузка шпал] вымагала падвойнага напружання і спрыту. Пестрак. З падвойнай адданасцю, з сілай падвойнай За працу ўзяліся, за плуг шматляменны... Панчанка.

3. Разм. Тое, што і дваісты (у 2 знач.). Вёска пачала жыць падвойным жыццём: дзённым і начным... Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)