паўтары́цца, -тару́ся, -то́рышся, -то́рыцца; зак.

Адбыцца, ажыццявіцца яшчэ раз.

Памылкі паўтарыліся.

Хвароба паўтарылася.

|| незак. паўтара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. паўтарэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўтары́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паўтару́ся паўто́рымся
2-я ас. паўто́рышся паўто́рыцеся
3-я ас. паўто́рыцца паўто́рацца
Прошлы час
м. паўтары́ўся паўтары́ліся
ж. паўтары́лася
н. паўтары́лася
Загадны лад
2-я ас. паўтары́ся паўтары́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час паўтары́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўтары́цца сов. повтори́ться;

з ім ~ры́лася ле́ташняя гісто́рыя — с ним повтори́лась прошлого́дняя исто́рия;

стук ~ры́ўся — стук повтори́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўтары́цца, ‑таруся, ‑торышся, ‑торыцца; зак.

1. Прагучаць, пачуцца зноў, яшчэ раз; узнавіцца. Трошачкі счакаўшы, выццё, яшчэ болей жудаснае, паўтарылася зноў. Колас. Стук паўтарыўся, быў ён рэзкім, настойлівым. Лынькоў. Плач, падобны да енку, нудны і жаласлівы, паўтарыўся. Арабей.

2. Адбыцца, здарыцца зноў, яшчэ раз. Размова паўтарылася. Хвароба паўтарылася. □ І хоць не ўсё паўторыцца на свеце, Я веру ў гэты лес, я веру ў сад. Пысін.

3. Зак. да паўтарацца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўтара́цца, паўтары́цца sich wiederhlen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

повтори́ться паўтары́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўтарэ́нне, -я, н.

1. гл. паўтарыцца, паўтарыць.

2. мн. -і, -яў. Месца, з’ява, што паўтараюцца ў чым-н.

У рамане сустракаюцца паўтарэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўтара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. паўтарыцца.

2. Паўтараць тое, што самім сабой ужо было зроблена, сказана.

Ты ўжо стаў п. ў гаворцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПРАРО́КАЎ (Барыс Іванавіч) (9.5.1911, г. Іванава, Расія—19.9.1972),

расійскі графік. Нар. маст. СССР (1971). Чл.-кар. АМ СССР (1954). Вучыўся ў маскоўскім Вышэйшым маст. ін-це (1929—31). Супрацоўнічаў з газ. «Комсомольская правда», час. «Смена», «Крокодил». Стварыў серыі малюнкаў: «Вось яна, Амерыка!» (1948—49), «За мір» (1950), «Маякоўскі пра Амерыку» (1951—54), «Гэта не павінна паўтарыцца!» (1958—59), «Барацьба» (1969—70). Творам характэрны вострая публіцыстычнасць, напружаныя танальныя кантрасты. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1952.

Тв.:

О времени и о себе. М., 1979.

Літ.:

Кислякова И.В. Б.​Пророков — художник-борец. Л., 1985.

Б.Прарокаў. Каля Бабінага Яра. З серыі «Гэта не павінна паўтарыцца!». 1958—59.

т. 13, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паўтара́цца несов., возвр., страд. повторя́ться; см. паўтары́цца, паўтара́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)