паўсядзённы, -ая, -ае.

1. Які праводзіцца дзень пры дні, заўсёды, пастаянна, які не спыняецца.

Паўсядзённыя трэніровачныя практыкаванні.

2. Які бывае заўсёды, звычайны.

Паўсядзённыя патрэбы насельніцтва.

|| наз. паўсядзённасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўсядзё́нны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паўсядзё́нны паўсядзё́нная паўсядзё́ннае паўсядзё́нныя
Р. паўсядзё́ннага паўсядзё́ннай
паўсядзё́ннае
паўсядзё́ннага паўсядзё́нных
Д. паўсядзё́ннаму паўсядзё́ннай паўсядзё́ннаму паўсядзё́нным
В. паўсядзё́нны (неадуш.)
паўсядзё́ннага (адуш.)
паўсядзё́нную паўсядзё́ннае паўсядзё́нныя (неадуш.)
паўсядзё́нных (адуш.)
Т. паўсядзё́нным паўсядзё́ннай
паўсядзё́ннаю
паўсядзё́нным паўсядзё́ннымі
М. паўсядзё́нным паўсядзё́ннай паўсядзё́нным паўсядзё́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўсядзё́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паўсядзё́нны паўсядзё́нная паўсядзё́ннае паўсядзё́нныя
Р. паўсядзё́ннага паўсядзё́ннай
паўсядзё́ннае
паўсядзё́ннага паўсядзё́нных
Д. паўсядзё́ннаму паўсядзё́ннай паўсядзё́ннаму паўсядзё́нным
В. паўсядзё́нны (неадуш.)
паўсядзё́ннага (адуш.)
паўсядзё́нную паўсядзё́ннае паўсядзё́нныя (неадуш.)
паўсядзё́нных (адуш.)
Т. паўсядзё́нным паўсядзё́ннай
паўсядзё́ннаю
паўсядзё́нным паўсядзё́ннымі
М. паўсядзё́нным паўсядзё́ннай паўсядзё́нным паўсядзё́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўсядзённы повседне́вный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўсядзённы, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца кожны дзень, дзень пры дні; штодзённы, пастаянны. Старэйшыя таварышы — камуністы — аказвалі паўсядзённую ўвагу камсамольскаму падполлю, вучылі юнакоў і дзяўчат рэвалюцыйнай практыцы барацьбы. Дзенісевіч. Гэтыя радкі гавораць аб тым, што ў асобе Горкага Хвядос Шынклер бачыў свайго настаўніка, у яго вучыўся бачыць прыгожае і ўзнёслае ў паўсядзённых працоўных буднях, у людзях працы. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паўсядзённы ’штодзённы, пастаянны’ (ТСБМ). З па‑ (< прасл. po‑), ‑усё (< прасл. vьsь‑) і ‑дзённы (< прасл. dьnʼьnьjь). Параўн. ст.-рус. повседенный (повьсьдньныи) ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КІМАНО́,

японскае нац. мужчынскае і жаночае адзенне; прама кроены халат, які захінаецца на правы бок і ўтрымліваецца поясам. Шырокія рукавы ўнізе мехападобна звісаюць. Узнік больш за тысячу гадоў назад. Дэталі ўпрыгожваюць вышыўкай, пазалотай, кветкавым арнаментам, які наносяць пэндзлем уручную. Жаночыя К. адрозніваюцца больш шырокім поясам (складзены ў бант на спіне) і доўгімі рукавамі, унутр. край якіх і падпахавая пройма застаюцца незашытыя. Бывае хатні, паўсядзённы, святочны і цырыманіяльны.

т. 8, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Паўшэ́да ’неадукаваны чалавек, хам’ (КЭС, лаг.). З польск. powszedni, powszedny ’звычайны, штодзённы, будзённы, ардынарны, неэлегантны, нявытанчаны’ ці са ст.-бел. повшед‑ ний, повшедныйпаўсядзённы’ (1552 г.), якое са ст.-польск. powszedni ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 194).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БІ́ЗНЕС (англ. business),

сістэма вядзення справы з мэтай атрымання прыбытку ці інш. выгады; адзін з асн. заняткаў ва ўмовах рыначнай эканомікі. Ахоплівае шырокую сферу дзейнасці: вытв., фін., камерц., кансультацыйную і інш. Займаюцца бізнесам не толькі ўласнікі прадпрыемстваў, а і нанятыя служачыя ў сферы менеджменту, маркетынгу, фінансаў і г.д. Па колькасці работнікаў, аб’ёме вытв-сці прадукцыі і ўмовах дзейнасці вылучаюць малы, сярэдні і буйны бізнес. Малы бізнес — самы масавы: як правіла, невял. прадпрыемствы, што выпускаюць аднародную прадукцыю і займаюць невял. ўдз. вагу на рынку, задавальняюць шырокі паўсядзённы попыт насельніцтва. Таму ў некаторых краінах такому бізнесу аказваецца дзярж. падтрымка: мэтавае бюджэтнае фінансаванне, сістэма крэдытнай гарантыі і страхавання, падатковыя льготы для стымулявання пэўных відаў дзейнасці. У развітых краінах высока каціруюцца маральна-этычныя прынцыпы бізнесу: захаванне дзелавой этыкі, сумленных метадаў канкурэнтнай барацьбы, выкананне абавязацельстваў і інш. Грамадскі статус бізнесмена залежыць не толькі ад росту яго прыбытку, а і ад удзелу ў вырашэнні сац. праблем — стварэнні рабочых месцаў, добраўпарадкаванні нас. пунктаў, дапамозе маламаёмным і г.д. Гл. таксама Прадпрымальніцтва.

т. 3, с. 149

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЫ́ЗНА (Уладзімір Іванавіч) (н. 25.5.1938, в. Закружка Мінскага р-на),

бел. паэт. Скончыў БДУ (1961). Настаўнічаў на Браслаўшчыне (Віцебская вобл.), працаваў на Бел. радыё, у час. «Полымя», з 1981 у выд-ве «Юнацтва». Друкуецца з 1956. Аўтар больш за 20 паэт. зб-каў, у т. л. «Край мой сінявокі» (1963), «Жураўліны досвітак» (1969), «Святло ліўня» (1972), «Цеплыня» (1977), «Цішыня баразны» (1981), «Шумяць вербы...» (1982), «Музыка ў свеце» (1985), «Расколіна на Звоне Свабоды» (1986), «Душы разгуканай мелодыя» (1988), «Азёры дабрыні» (1995), кніг для дзяцей «На сяле ў бабулі» (1975), «Кыонг і яго сябры» (1982), «Зямля — два паўшар’і» (1988), «Мір і сонейка — для ўсіх» (1990), «Хітры і мудры» (1994), «Насціна кніжка» (1995), «Іграй, жалейка, не змаўкай...» (1998). Тэмы яго твораў — памяць мінулай вайны, любоў да роднага краю, жыццё і праца, шчасце, радасць і паўсядзённы клопат сучасніка. Шматлікія яго вершы пакладзены на музыку бел. кампазітарамі У.​Буднікам, Я.​Глебавым, Э.​Зарыцкім, І.​Лучанком, Ю.​Семянякам, Л.​Захлеўным, У.​У.​Карызнам і інш., найб. папулярныя з іх увайшлі ў зб-кі песень «Клубныя вечары» (1979), «Люблю цябе, Белая Русь» (1984), «Салавей спявае» (1990), «Гэта наша Радзіма» (1998). Уражанні ад наведвання В’етнама і ЗША — у аснове цыкла публіцыстычных твораў (паэма «Размова наросцяж», вершы). Творчасць К. адметная выразнасцю мовы. меладычнасцю, рытміка-інтанацыйным багаццем. Перакладае з укр., літ. і інш. моў. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.

Літ.:

Гніламёдаў У. Упоравень з векам. Мн., 1976. С. 97—99.

Т.​Р.​Ермаковіч.

т. 8, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)