паўсво́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паўсво́йскі паўсво́йская паўсво́йскае паўсво́йскія
Р. паўсво́йскага паўсво́йскай
паўсво́йскае
паўсво́йскага паўсво́йскіх
Д. паўсво́йскаму паўсво́йскай паўсво́йскаму паўсво́йскім
В. паўсво́йскі (неадуш.)
паўсво́йскага (адуш.)
паўсво́йскую паўсво́йскае паўсво́йскія (неадуш.)
паўсво́йскіх (адуш.)
Т. паўсво́йскім паўсво́йскай
паўсво́йскаю
паўсво́йскім паўсво́йскімі
М. паўсво́йскім паўсво́йскай паўсво́йскім паўсво́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ГО́ЛУБ ШЫ́ЗЫ

(Columba livia),

птушка сям. галубіных атр. голубападобных. Пашыраны ў Паўн. Афрыцы, на Пд Еўразіі. Насяляе скалы, горныя цясніны, яры, абрывістыя берагі рэк. Паўсвойскія галубы шызыя жывуць у паселішчах і пабудовах чалавека ўсюды. На Беларусі трапляецца шматлікі аселы паўсвойскі падвід — голуб шызы звычайны (С.l. livia).

Даўж. цела 33—37 см, маса 240—360 г. Апярэнне шызае, на шыі з металічна-зялёным і фіялетавым адценнем, на паясніцы белая паласа. На крылах 2 папярочныя чорныя палосы, на канцы хваста адна шырокая. Гняздуецца ў трэшчынах скал, норах па абрывах, пад стрэхамі, у нішах пабудоў, на балконах, карнізах. Нясе 2 яйцы. Расліннаедны, корміцца насеннем дзікіх і культ. раслін, рэшткамі ежы чалавека. Ад голуба шызага паходзяць шматлікія пароды дэкар. і паштовых галубоў.

т. 5, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)