паўню́сенькі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паўню́сенькі паўню́сенькая паўню́сенькае паўню́сенькія
Р. паўню́сенькага паўню́сенькай
паўню́сенькае
паўню́сенькага паўню́сенькіх
Д. паўню́сенькаму паўню́сенькай паўню́сенькаму паўню́сенькім
В. паўню́сенькі (неадуш.)
паўню́сенькага (адуш.)
паўню́сенькую паўню́сенькае паўню́сенькія (неадуш.)
паўню́сенькіх (адуш.)
Т. паўню́сенькім паўню́сенькай
паўню́сенькаю
паўню́сенькім паўню́сенькімі
М. паўню́сенькім паўню́сенькай паўню́сенькім паўню́сенькіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паўню́сенькі разг. полнёхонький, полнёшенький; полны́м-по́лон

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўню́сенькі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і паўнюткі. Сабралася.. [бабка Мар’я] ісці па ваду, глядзіць, а вёдры ўжо паўнюсенькія. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўню́сенькі, паўню́ткі voll (von), völlig gefüllt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

по́ўны-паўню́сенькі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. по́ўны-паўню́сенькі по́ўны-паўню́сенькая по́ўны-паўню́сенькае по́ўны-паўню́сенькія
Р. по́ўны-паўню́сенькага по́ўны-паўню́сенькай
по́ўны-паўню́сенькае
по́ўны-паўню́сенькага по́ўны-паўню́сенькіх
Д. по́ўны-паўню́сенькаму по́ўны-паўню́сенькай по́ўны-паўню́сенькаму по́ўны-паўню́сенькім
В. по́ўны-паўню́сенькі (неадуш.)
по́ўны-паўню́сенькага (адуш.)
по́ўны-паўню́сенькую по́ўны-паўню́сенькае по́ўны-паўню́сенькія (неадуш.)
по́ўны-паўню́сенькіх (адуш.)
Т. по́ўны-паўню́сенькім по́ўны-паўню́сенькай
по́ўны-паўню́сенькаю
по́ўны-паўню́сенькім по́ўны-паўню́сенькімі
М. по́ўны-паўню́сенькім по́ўны-паўню́сенькай по́ўны-паўню́сенькім по́ўны-паўню́сенькіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распусці́ць, ‑пушчу, ‑пусціш, ‑пусціць; зак., каго-што.

1. Адпусціць, вызваліўшы ад заняткаў, абавязкаў (усіх, многіх). Корзун распусціў дзяцей на тыдзень, пакуль кончыцца разводдзе. С. Александровіч. // Дазволіць, даць магчымасць разысціся, разбегчыся. Праз хвіліну Генрых Візэнер распусціў строй і з трыма салдатамі накіраваўся ў хату. Шамякін. // Расфарміраваць, ліквідаваць (установу, прадпрыемства, арганізацыю і пад.). Калі пачалі галасаваць прапанову Алеся: хто за тое, каб культурна-асветніцкі гурток распусціць і ўсю працу весці ў ячэйцы, — у класе ўзняўся зноў дружны гоман. Галавач. — Таварыш камандзір, Іван Іванавіч распусціў сваю брыгаду. Шчарбатаў.

2. Развязаць, паслабіць (што‑н. завязанае, сцягнутае). Павел з выглядам пераможцы паставіў на траву паўнюсенькі рэчавы мяшок і паволі распусціў зашмаргу. С. Александровіч. У адказ .. [Алесь] распусціў гальштук і пацягнуў з мускулістай і стройнай шыі ланцужок. Караткевіч. // Развязаць, зняўшы завязку. — Ідзі, Люба, у пуню, прынясі пару кулёў, распусці на падлозе людзям спаць. Чорны. // Расплесці (касу). — Як распусціць [пані], бывала, чорныя косы, дык ледзь не да долу звісалі... Колас. // Раскідаць што‑н. вязанае, спусціўшы з петляў. Тады Аграфена Карабанава распусціла па нітцы свой світар. Лупсякоў. // Зрабіць шырэйшым. — Вось тут трэба крышку падрэзаць, а ўнізе распусціць, — казала Ганна Лявонаўна, паказваючы на паясніцу. Корбан.

3. Разгарнуць што‑н. згорнутае, складзенае. Іра адразу ж дастала парасон і распусціла яго, як грыб, над галавой. Сабаленка. // Расправіць, раскласці ў якой‑н. прасторы, на якім‑н. месцы. [Сувязная] была апранута па-сялянску, вялікую цёплую хустку павязала на патыліцы, а махры распусціла на плячах і на грудзях. Новікаў. Дуб галлё распусціў каранасты над ім [курганам], Сухазелле ў грудзі ўпілося. Купала. // Выставіць наверх, выпусціць (кіпцюры). [Кот] грозна натапырыў рэдкія вусы, замурлыкаў і распусціў свае вострыя кіпці... Бядуля. // Раскрыць, разгарнуць (пра пупышкі, лісце і пад.). [Яблыня] распусціла маленькія лісточкі. М. Ткачоў.

4. Разм. Дапусціць да свавольства, зрабіць недысцыплінаваным, знізіўшы патрабавальнасць, аслабіўшы нагляд. Распусціць дзяцей. Распусціць работнікаў. □ — Вы, дзядзька Ліпскі, трымаеце сваю дачку ў добрай строгасці. — А як жа, распусці іх, — прагаварыў Ліпскі. Лупсякоў. — Разгільдзяй той распусціў роту! — Гэта быў намёк на ранейшага камандзіра роты. Быкаў.

5. Зрабіць вадкім або напаўвадкім, растапіць. Распусціць масла. // безас. Размачыць, зрабіць гразкім. Была незвычайная бездараж. Дарогі ўсе распусціла. Мележ. Але стэп распусціла, верхні, чарназёмны пласт увесь час сплываў у нізіну, і цяжка было паверыць, каб слупы ўтрымалі напор ветру. Лупсякоў.

6. Разм. Прымусіць разысціся ў якой‑н. вадкасці. Распусціць фарбу ў вадзе. // Распаўсюдзіць вакол сябе. Кнігі сапраўды распусцілі па хаце нейкі свой пах, як і ўсякая рэч, якую даўно не чапалі. Ермаловіч.

7. Расказаць многім (чуткі, плёткі). Гардыенка распусціў чуткі, што Тарас Ігнатавіч сам не ведае матэматыкі. Чарнышэвіч.

8. Распілаваць удоўж. Мусіць, не ўтрымаўся які грамычакін — цішком зрэзаў адно-другое дрэва, а пасля распусціў на шалёўку. Даніленка.

•••

Распусціць вушы — тое, што і развесіць вушы (гл. развесіць).

Распусціць нервы — даць волю пачуццям, настрою. «Старэеш, Андрэй Бабейка, — папракнуў ён сябе, адвязваючы стаенніка і ўсаджваючыся ў брычку. — Старэеш, і нервы распусціў, і язык». Хадкевіч.

Распусціць нюні — расплакацца, разжаліцца. — А гэта чаго сырасць разводзіць? — Віцька кіўнуў галавой на дзяўчыну. — Майстар пасватаўся, вось і распусціла нюні. Асіпенка. — Ты не калека. Толькі абмяк, нюні распусціў. Машара.

Распусціць язык — нагаварыць многа лішняга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)