паўмыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Умыць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. дзяцей.

П. твары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўмыва́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паўмыва́ю паўмыва́ем
2-я ас. паўмыва́еш паўмыва́еце
3-я ас. паўмыва́е паўмыва́юць
Прошлы час
м. паўмыва́ў паўмыва́лі
ж. паўмыва́ла
н. паўмыва́ла
Загадны лад
2-я ас. паўмыва́й паўмыва́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паўмыва́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паўмыва́ць сов. (о многом, о многих) умы́ть, вы́мыть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Умыць усіх, многіх. — Хадзіце, дзеткі, сюды, я вас хоць паўмываю трошкі, — азвалася да хлопчыкаў Галя. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умы́ть сов. умы́ць, памы́ць, паўмыва́ць;

умы́ть ру́ки умы́ць ру́кі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)