паўляжа́ць, -ляжу́, -ляжы́ш, -ляжы́ць; -ляжы́м, -лежыце́, -ляжа́ць; -ляжы́; незак.

Ляжаць з прыўзнятай верхняй часткай тулава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўляжа́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. паўляжу́ паўляжы́м
2-я ас. паўляжы́ш паўлежыце́
3-я ас. паўляжы́ць паўляжа́ць
Прошлы час
м. паўляжа́ў паўляжа́лі
ж. паўляжа́ла
н. паўляжа́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час паўлежучы́

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўляжа́ць несов. полулежа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўляжа́ць, ‑ляжу, ‑ляжыш, ‑ляжыць; ‑ляжым, ‑лежыце; незак.

Ляжаць з прыўзнятай верхняй часткай тулава, звычайна апіраючыся на што‑н. На яго месцы ў крэсле сядзеў Караба, а на канапе паўляжаў.. Лапшоў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

полулежа́ть несов. напаўляжа́ць, паўляжа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паў...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае:

1) палавіну чаго-н., у палавінным памеры, напр.: паўакружнасць, паўгадавы, паўвалока;

2) не зусім або амаль, напр.: паўдзікі, паўпісьменны, паўзабыты, паўстацыянар;

3) не да канца, не ў поўнай меры, напр.: паўляжаць, паўсядзець;

4) з прыметамі дзвюх розных уласцівасцей, двух відаў, дзвюх парод, напр.: паўкачэўнік, паўсабака-паўвоўк, паўюнак-паўпадлетак, паўшаўковы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)