паўзу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Той, хто не ўмее яшчэ хадзіць, а толькі поўзае (разм.).

2. Дэталь механізма, якая слізгаецца ўзад і ўперад па чым-н. у прамалінейным напрамку (спец.).

3. мн. Клас пазваночных жывёл, якія перамяшчаюцца пераважна паўзком (змеі, яшчаркі, кракадзілы, чарапахі).

|| прым. паўзу́нны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

П. механізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўзу́н

‘дэталь механізма’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паўзу́н паўзуны́
Р. паўзуна́ паўзуно́ў
Д. паўзуну́ паўзуна́м
В. паўзу́н паўзуны́
Т. паўзуно́м паўзуна́мі
М. паўзуне́ паўзуна́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўзу́н

‘дзіця’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паўзу́н паўзуны́
Р. паўзуна́ паўзуно́ў
Д. паўзуну́ паўзуна́м
В. паўзуна́ паўзуно́ў
Т. паўзуно́м паўзуна́мі
М. паўзуне́ паўзуна́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўзу́н, -на́ м.

1. разг. (о ребёнке) ползу́н;

2. тех. ползу́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паўзун (рыба), гл. Анабас

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

паўзу́н, ‑а, м.

1. Разм. Той, хто не ўмее яшчэ хадзіць, поўзае (пра дзяцей). Дзяцей была поўная хата, ад паджыганцаў да паўзуноў, і ўсе пад адно, у даўжэзных палатняных кашулях, нястрыжаныя, нават цяжка было пазнаць, каторае з іх хлапчук, а каторае — дзяўчынка. Лобан.

2. Спец. Дэталь механізма, якая слізгаецца ўзад і ўперад на якой‑н. паверхні ў прамалінейным напрамку.

3. толькі мн. (паўзуны́, ‑оў). Клас пазваночных жывёл, які ўключае змей, яшчарак, кракадзілаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўзун

т. 12, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паўзу́н м.

1. (пра дзяцей) Krbbelkind n -(e)s, -er, Klinkind n;

2. тэх. (дэталь) Glitstück n -(e)s, -e, Glitkopf m -(e)s, -köpfe;

3. заал. (клас пазваночных) Reptl n -s, -e і -i¦en, Krechtier n -s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Паўзун Ф. 2/46

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

рэпты́лія, -і, мн. -і, -лій, ж. (спец.).

Тое, што і паўзун (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)