За́хад II, -ду м. (страны Западной Европы и Америки) За́пад
за́хад I, -ду м.
1. (сторона, противоположная востоку) за́пад;
на з. ад Мі́нска — на за́пад от Ми́нска;
2. (светил) зака́т, захо́д;
◊ паўднёвы з. — ю́го-за́пад;
паўно́чны з. — се́веро-за́пад
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паўднёвы ю́жный;
п. за́хад — ю́го-за́пад;
п. ўсход — ю́го-восто́к;
~вая шырата́ — ю́жная широта́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паўднёвы 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да поўдня 1; які знаходзіцца, размяшчаецца на поўдні. Паўднёвы полюс. Паўднёвы горад. □ Яшчэ з вечара неба з паўднёвага боку засценьвалася дымнаю павалокаю лёгкіх воблакаў. Колас. Паўднёвы бераг [Дзвіны] больш адхонны, залесены. Асіпенка. // Які дзьме з поўдня (пра вецер). Паўднёвы вецер. // Уласцівы жыхару поўдня. Паўднёвы тэмперамент.
•••
Паўднёвы захад гл. захад.
Паўднёвы ўсход гл. усход.
паўднёвы 2, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і паўдзённы 1. Ідуць часам яны з дзедам, — Месца слаўнае, цяпло, Час паўднёвы прад абедам. Колас. Заснула паўднёвым сном зямля. Ад вялікай спякоты і птушкі не спявалі. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́хад, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Апусканне (сонца, радзей — аб іншых свяцілах) за лінію гарызонта. [Максім Сцяпанавіч з Верай Антонаўнай] глядзелі на мора, на захад сонца — вялікага, крыху прыплясканага, вогненнага. Карпаў. // Час, калі сонца заходзіць, апускаецца за лінію гарызонта. На захадзе сонца, стомлены і галодны, вяртаўся Міхаіл Парфенчык дадому. Шчарбатаў. // Частка гарызонта, дзе заходзіць сонца. Вячэрняя зара ўжо ахапіла захад. Чарнышэвіч. // Вогненна-чырвоная афарбоўка неба над гарызонтам у той час, калі заходзіць сонца. Пявунні даўно ўжо ўвайшлі ў цень ад высокага бору, а ўзняты іхнімі босымі нагамі пыл павіс над дарогай, румяніцца воблакам у праменнях захаду. Ракітны. Калі [Іван і Сымон] вярнуліся, рака ўжо адлюстравала барвовы захад. Данілевіч.
2. Адзін з чатырох напрамкаў свету, процілеглы ўсходу. Паўнеба на захадзе было пакрыта агромністай цёмнай хмарай. Лынькоў. // Напрамак, процілеглы ўсходу. Машыны, танкі, артылерыя ішлі бесперапыннай плынню ў адным кірунку — на захад. Шамякін. // Мясцовасць, частка краіны, дзяржавы, размешчаная ў гэтым напрамку.
3. (з вялікай літары). Краіны Заходняй Еўропы і Амерыкі ў процілегласць краінам сацыялістычнай садружнасці.
•••
Паўднёвы захад — а) напрамак паміж поўднем і захадам; б) мясцовасць, частка краіны, дзяржавы, размешчаная ў гэтым напрамку.
Паўночны захад — а) напрамак паміж поўначчу і захадам; б) мясцовасць, частка краіны, дзяржавы, размешчаная ў гэтым напрамку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ю́го-за́паднее на паўднёвы за́хад ад…; больш на паўднёвы за́хад ад…;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ю́го-за́пад паўднёвы за́хад;
к ю́го-за́паду от… на паўднёвы за́хад ад…;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
south-west [ˌsaʊθˈwest] n., adj., adv. паўднёвы за́хад; паўднёва-захо́дні; на паўднёвы за́хад;
a south-west wind паўднёва-захо́дні ве́цер; зюйд-вест
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
зюйд-ве́ст, ‑у, М ‑сце, м.
Спец.
1. Паўднёвы захад, паўднёва-заходні напрамак. Курс на зюйд-вест.
2. Паўднёва-заходні вецер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зюйд-ве́ст
(гал. zuid-west)
1) паўднёвы захад, паўднёва-заходні напрамак;
2) паўднёва-заходні вецер.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АРЫ́ЖНЯ, Пастовіцкі канал,
рака ў Беларусі, у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці і на мяжы Асіповіцкага з Глускім раёнам Магілёўскай вобласці, правы прыток Пцічы (басейн Прыпяці). Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 176 км. Пачынаецца за 1,8 км на Паўднёвы Захад ад вёскі Дубное Старадарожскага раёна, цячэ па паўночнай частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
т. 2, с. 6
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)