Паўгодкі ’паўгодзе’ (Нас.), ’паўгода пасля смерці’ (Яшкін, вусн. паведамл.). Да паў- і год (гл.). Суфікс, як у памінкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паўго́дак
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
паўго́дак |
паўго́дкі |
| Р. |
паўго́дка |
паўго́дкаў |
| Д. |
паўго́дку |
паўго́дкам |
| В. |
паўго́дка |
паўго́дкаў |
| Т. |
паўго́дкам |
паўго́дкамі |
| М. |
паўго́дку |
паўго́дках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ПАМІ́НКІ,
абрад ушанавання памяці памерлага чалавека; звязаны з культам продкаў і верай у замагільнае існаванне. Пашыраны ў беларусаў і некат. інш. слав. народаў. П. звычайна адбываюцца ў доме нябожчыка адразу пасля пахавання і ў наступныя пасля смерці дні: 3-і (траціны), 9-ы (дзевяціны), зрэдку 20-ы (паўсарачыны), 40-ы (сарачыны), у паўгодкі і гадавіну. Потым ідуць агульныя П. па ўсіх памерлых родзічах — дзяды.
На першыя П. звычайна запрашаюцца ўся радня і ўдзельнікі пахавання, на наступныя — блізкія сваякі, часам свяшчэннік і старцы. Жалобны стол пачынаецца звычайна з куцці або кануна. У залежнасці ад мясц. традыцый існуюць розныя рытуальныя стравы: клёцкі, боб, гарачы хлеб і інш. Першыя лыжкі страў і гарэлку пакідаюць для нябожчыка. П. наладжваюць і на могілках. На наступны дзень пасля пахавання блізкія ідуць «будзіць нябожчыка» на яго магілу. упарадкоўваць магілу — абкладваць яе дзёрнам, ставіць крыж. Тое ж робяць і на радаўніцу і напярэдадні Сёмухі (на У Беларусі).
Літ.:
Пахаванні. Памінкі. Галашэнні. Мн., 1986.
У.А.Васілевіч.
т. 12, с. 33
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)