паўгляда́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паўгляда́юся паўгляда́емся
2-я ас. паўгляда́ешся паўгляда́ецеся
3-я ас. паўгляда́ецца паўгляда́юцца
Прошлы час
м. паўгляда́ўся паўгляда́ліся
ж. паўгляда́лася
н. паўгляда́лася
Загадны лад
2-я ас. паўгляда́йся паўгляда́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час паўгляда́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўгляда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Углядацца некаторы час. — Можа і я цябе дзесь бачыў, — і Саўка таксама паўглядаўся ў Цімохаў твар, падкрэсліўшы слова «дзесь». Колас. Галя падышла да Марынчынага ложка, паўглядалася Марыне ў твар, у нібы трошкі падсіненыя павекі на асмужаным ветрам і сонцам абліччы і ўспомніла сваю маладосць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)