паўвы́спа

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. паўвы́спа паўвы́спы
Р. паўвы́спы паўвы́спаў
Д. паўвы́спе паўвы́спам
В. паўвы́спу паўвы́спы
Т. паўвы́спай
паўвы́спаю
паўвы́спамі
М. паўвы́спе паўвы́спах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўвы́спа м. полуо́стров (песчаный)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўвы́спа, ‑ы, ж.

Невялікі паўвостраў, часцей пясчаны. Дзедава вёска, Падвалока, стаіць на паўднёвым схіле нешырокай паўвыспы, якая, урэзваючыся ў возера доўгай касою, падзяляе яго на дзве затокі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўвы́спа ж. гл. паўвостраў

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паўвы́спа Пясчаны паўвостраў (БРС).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Hálbinsel f -, -n паўво́страў, паўвы́спа

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

półw.

= półwysep — паўвостраў; п-аў; паўвыспа

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

półwysep, ~pu

półwys|ep

м. паўвостраў; паўвыспа

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лу́ка ’гульня накшталт карагоду’ (паўд.-усх., Растарг.). Відавочна, да лука́ (гл.).

Лука́, лукаві́на ’выгіб ракі ці возера і луг каля іх у форме дугі’, ’мыс, які абгінаецца возерам ці ракой’ (ТСБМ, Нас., Рам. 8, Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Прышч. дыс.; Крыч., Яшк.; мін., паўд.-усх., КЭС), зах.-палес. лу́кы (Бес.), нясв. лу́кавіна ’тс’ (Яшк.); паст., слаўг., стаўб. лучкі, лучкі ’лука’ (Яшк.), лу́чка ’лужок, сенажаць’ (Мікуц.; лёзн., Яшк.), ’паўвыспа, зробленая загібам ракі’ (Бяльк.), ’тарфяная яма, запоўненая вадой’ (касц., Мат. Маг.). Укр., рус. лука́, польск. łąka, кялецк. u̯uka, łuka; н.- і в.-луж. łuka, чэш. louka, luka, славац. lúka; славен. lǫ́ka, серб.-харв. лу́ка, косавамятох. лу̑ка, макед. лака, лу́ка, балг. лъка́, радоп. ло̂ка, ц.-слав. лѫка. Прасл. lǫka — роднаснае да lǫkъ > лук (гл.) і ўтворана ад lękti ’гнуць, выгінаць, крывіць’. І.‑е. адпаведнікі: літ. laukà ’заліўны луг’, ’даліна’, į́‑lauka ’выгін, заліў’, лат. lañka ’нізіна’ (Агляд л-ры гл.: Фасмер, 2, 531–532; Слаўскі, 5, 83–85; БЕР, 3, 551–552).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)