паўвало́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. паўвало́ка паўвало́кі
Р. паўвало́кі паўвало́к
Д. паўвало́цы паўвало́кам
В. паўвало́ку паўвало́кі
Т. паўвало́кай
паўвало́каю
паўвало́камі
М. паўвало́цы паўвало́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паўвало́ка ж., ист. (мера земли) полуволо́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўвало́ка, ‑і, ДМ ‑лоцы, ж.

Уст. Былая мера зямлі, роўная палавіне валокі. — Я буду працаваць на той паўвалоцы зямлі, якую і буду прасіць вас пакінуць за мною... Чарот. Як бліжэйшыя сваякі, яны арандавалі Гарасімаву паўвалоку па чвэрці кожны. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паўвло́чча ’мера зямлі ў 1/2 валокі’ (Нас.), жлоб. паўвалока ’мера зямлі 0,9 га’ (Мат. Гом.). Першае слова з паў- (гл.) і польск. wlókaĄ‑ьje, гл. валока©.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паў...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае:

1) палавіну чаго-н., у палавінным памеры, напр.: паўакружнасць, паўгадавы, паўвалока;

2) не зусім або амаль, напр.: паўдзікі, паўпісьменны, паўзабыты, паўстацыянар;

3) не да канца, не ў поўнай меры, напр.: паўляжаць, паўсядзець;

4) з прыметамі дзвюх розных уласцівасцей, двух відаў, дзвюх парод, напр.: паўкачэўнік, паўсабака-паўвоўк, паўюнак-паўпадлетак, паўшаўковы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раўнава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; незак.

1. Быць ці лічыць сябе роўным з кім‑н. [Мікалай:] — А хто з нас лепшы, ён ці я? Ці можна яму са мной раўнавацца? Я — каваль, у мяне як ні круці, то паўвалока зямлі, а ў яго толькі чвэрць.. Ды і так — і па сіле, і па ўсім ... Чарнышэвіч. Не табе, старой, сягоння раўнавацца з намі, Ты сваё ўжо адрабіла, Справімся і самі. Русак.

2. Зал. да раўнаваць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)