паўбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

Убраць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. збажыну з палёў.

П. дачок у новае адзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўбіра́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паўбіра́ю паўбіра́ем
2-я ас. паўбіра́еш паўбіра́еце
3-я ас. паўбіра́е паўбіра́юць
Прошлы час
м. паўбіра́ў паўбіра́лі
ж. паўбіра́ла
н. паўбіра́ла
Загадны лад
2-я ас. паўбіра́й паўбіра́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паўбіра́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паўбіра́ць сов.

1. (урожай) убра́ть;

2. (придать нарядный вид — многим) укра́сить, убра́ть; (нарядно одеть) наряди́ть, разряди́ть, вы́рядить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Убраць усіх, многіх або ўсё, многае. — Наш валасны пісар, — казаў бацька, — вунь як жыве, зусім панам: дочак паўбіраў, сына ў горадзе ў гімназіі вучыць. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́рядить сов., прост. вы́страіць, прыбра́ць, мног. папрыбіра́ць, убра́ць, мног. паўбіра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укра́сить сов. упрыго́жыць; убра́ць, мног. паўбіра́ць, прыбра́ць, мног. папрыбіра́ць; аздо́біць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обряди́ть сов., обл., шутл. (одеть) прыбра́ць, мног. папрыбіра́ць, убра́ць, мног. паўбіра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разряди́тьII сов., разг. (нарядить) прыбра́ць, мног. папрыбіра́ць, убра́ць, мног. паўбіра́ць; (вырядить) вы́страіць; (разодеть) разадзе́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наряди́тьI сов. прыбра́ць, мног. папрыбіра́ць, убра́ць, мног. паўбіра́ць; (вырядить) вы́страіць; (одеть) адзе́ць, мног. паадзява́ць, апрану́ць, мног. паапрана́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

убра́ть сов.

1. (прочь) прыня́ць, мног. папрыма́ць; (забрать) забра́ць; (снять, свернуть) зняць, скруці́ць; (поднять) падня́ць;

убра́ть посу́ду со стола́ прыня́ць по́суд са стала́;

убери́те э́то прочь! прымі́це (забяры́це) гэ́та прэч!;

убери́те ру́ку прымі́це руку́;

убра́ть паруса́ зняць (скруці́ць) парусы́;

убра́ть я́корь падня́ць я́кар;

2. (привести в порядок) прыбра́ць, мног. папрыбіра́ць;

убра́ть ко́мнату прыбра́ць пако́й;

3. (украсить) убра́ць, мног. паўбіра́ць, прыбра́ць, мног. папрыбіра́ць;

убра́ть зал цвета́ми убра́ць (прыбра́ць) за́лу кве́ткамі;

4. (о полевых культурах) убра́ць, мног. паўбіра́ць; (собрать) сабра́ць; (сложить) злажы́ць; (спрятать) схава́ць;

своевре́менно убра́ть урожа́й своечасо́ва убра́ць (сабра́ць) ураджа́й;

убра́ть зерно́ в амба́р ссы́паць (схава́ць) збо́жжа ў сві́ран;

убра́ть кни́ги в шкаф схава́ць кні́гі ў ша́фу;

убра́ть шасси́ ав. схава́ць шасі́;

5. (уместить) увабра́ць, умясці́ць;

убра́ть все слова́ в строку́ увабра́ць (умясці́ць) усе́ сло́вы ў радо́к;

6. перен. (устранить) прыня́ць, устарані́ць; (с работы, с должности) зняць; (удалить) вы́даліць; (выгнать) вы́гнаць, прагна́ць;

убра́ть с доро́ги прыня́ць (устарані́ць) з даро́гі;

убра́ть с до́лжности зняць з паса́ды;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)