паінфармава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паінфарму́ю паінфарму́ем
2-я ас. паінфарму́еш паінфарму́еце
3-я ас. паінфарму́е паінфарму́юць
Прошлы час
м. паінфармава́ў паінфармава́лі
ж. паінфармава́ла
н. паінфармава́ла
Загадны лад
2-я ас. паінфарму́й паінфарму́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паінфармава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паінфармава́ць (аб чым) сов. посвяти́ть (во что), осве́домить, проинформи́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паінфармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., каго.

Паведаміць каму‑н. якія‑н. звесткі, давесці да ведама. [У сталоўцы] можна было за пяць капеек з’есці талерку баршчу і адпаведную порцыю кашы. Аб усім гэтым паінфармаваў Лабановіча паслужлівы Стась. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паінфармава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паінфармаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wtajemniczyć

зак. азнаёміць, адкрыць, паінфармаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

advise

[ədˈvaɪz]

1.

v.t.

1) ра́іць, перасьцерага́ць

2) рэкамэндава́ць; прапі́сваць

His doctor advised complete rest — Яго́ны ле́кар прапіса́ў яму́ по́ўны адпачы́нак

3) паве́даміць, паінфармава́ць, даць інфарма́цыю

to advise of the date of delivery — паве́даміць да́ту даста́ўкі

2.

v.i.

ра́іць

I shall do as you advise — Я зраблю́, як ты ра́іш

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

посвяти́ть сов.

1. (кого, что во что) падзялі́цца (з кім, з чым, чым-небудзь); адкры́ць (каму, чаму, што); азнаёміць (каго, што, з чым); паінфармава́ць (каго, што, аб чым); расказа́ць (каму, чаму, пра што); уве́сці (каго, што, у што);

посвяти́ть в свои́ пла́ны падзялі́цца сваі́мі пла́намі, адкры́ць свае́ пла́ны, азнаёміць са сваі́мі пла́намі, паінфармава́ць аб сваі́х пла́нах, расказа́ць аб сваі́х пла́нах;

посвяти́ть в свои́ интере́сы расказа́ць пра свае́ інтарэ́сы, уве́сці ў свае́ інтарэ́сы;

2. (кого, что, кому, чему) прысвяці́ць;

посвяти́ть себя́ му́зыке прысвяці́ць сябе́ му́зыцы;

3. (возвести в звание) пасвяці́ць;

посвяти́ть в ры́цари пасвяці́ць у ры́цары;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dać

незак.

1. даць;

dać powód — даць падставу (повад);

dać do myślenia — прымусіць падумаць, задумацца;

dać znać — даць знаць; даць гасла; паінфармаваць; паведаміць;

dać wiarę — даць веры; паверыць;

dać komu do zrozumienia, że ... — даць каму зразумець, што...;

daj, ja to zrobię — дазволь мне гэта зрабіць; дай, я гэта зраблю;

2. аддаць;

dać do szkoły — аддаць у школу;

dać do reperacji — аддаць у рамонт;

dać do druku — здаць у друк;

dać głowę (gardło, szyję, życie) — аддаць жыццё; загінуць;

dać nogę — даць цягу (драла);

dajmy na to разм. дапусцім;

dać komu/czemu spokój — пакінуць каго/што ў спакоі;

dać susa разм. скочыць

dać komu w twarz (pysk) — даць каму па твары; даць аплявуху (плюху, поўху);

dać w łapę — даць у лапу;

dać radę z kim/czym — даць рады каму/чаму; справіцца з кім/чым;

nie dać poznać po sobie — не паказаць выгляду;

co dają w teatrze? — што сёння ў тэатры?

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)