пая́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; незак., што.

Апрацоўваць што-н. нагрэтым да вадкага стану металам, металічным сплавам для злучэння, змацавання.

П. вядро.

|| наз. пая́нне, -я, н. і па́йка, -і, ДМ -йцы, ж. (спец.).

|| прым. пая́льны, -ая, -ае.

Паяльная лямпа (пераносная награвальная гарэлка для паяння, распайвання).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пая́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пая́ю пая́ем
2-я ас. пая́еш пая́еце
3-я ас. пая́е пая́юць
Прошлы час
м. пая́ў пая́лі
ж. пая́ла
н. пая́ла
Загадны лад
2-я ас. пая́й пая́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пая́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пая́ць несов. пая́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пая́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.

Злучаць металічныя часткі чаго‑н. пры дапамозе расплаўленага металу (прыпою). Чым .. [Міша] толькі не займаўся! Маляваў партрэты. Паяў каструлі, рабіў дэтэктарныя прыёмнікі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пая́ць тэх löten vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пая́ць ’злучаць металічныя часткі пры дапамозе расплаўленага металу’ (ТСБМ). Укр. пая́ти, рус. пая́ть ’тс’, ст.-рус. паяти ’каваць’. Узыходзіць да прасл. sъ‑pojiti, параўн. польск. spoić, чэш. pojiti, spojiti ’злучаць’, славен. spojíti, серб.-харв. спо̀јити, ц.-слав. съпоити ’злучаць, звязваць, спаяць’ (Фасмер, 3, 224). Далей збліжаюць з паі́ць, піць (Махэк₂, 427; Кіпарскі, ВЯ, 1956, 5, 135), пацвярджаючы наступнымі паралелямі: фін. juottaa, эст. joota абазначаюць ’паіць’ і ’паяць’ — метафарычна гэта выражалася такім чынам: абодва кавалкі нібыта «напойваліся» кроплямі растопленага металу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пая́льны гл. паяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́йка гл. паяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

літава́ць несов., уст., см. пая́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пая́ть несов. пая́ць, уст. літава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)