пашы́ў

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пашы́ў
Р. пашы́ву
Д. пашы́ву
В. пашы́ў
Т. пашы́вам
М. пашы́ве

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пашы́ў, -шы́ву м., спец. поши́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашы́ў, ‑шыву, м.

Дзеянне паводле дзеясл. пашыць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашы́ць, -шы́ю, -шы́еш, -шы́е; -шы́й; -шы́ты; зак., што.

1. і без дап. Правесці некаторы час, займаючыся шыццём.

2. Зрабіць, вырабіць шыццём.

П. сукенку.

|| наз. пашы́ў, -шы́ву, м. (да 2 знач.; спец.) і пашы́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 2 знач.; спец.); прым. пашы́вачны, -ая, -ае (паводле 2 знач.; спец.).

Пашывачны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пашы́ю пашы́ем
2-я ас. пашы́еш пашы́еце
3-я ас. пашы́е пашы́юць
Прошлы час
м. пашы́ў пашы́лі
ж. пашы́ла
н. пашы́ла
Загадны лад
2-я ас. пашы́й пашы́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пашы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ганьбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; незак.

1. каго-што. Выказваць неадабрэнне ў адносінах да каго-н.

2. кім-чым. Грэбаваць.

Не ганьбуй старым ботам, пакуль новага не пашыў (прыказка).

|| зак. зганьбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны.

|| наз. ганьбава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абро́жак, ‑жка, м.

Абл. Раменьчык, які надзяецца на шыю жывёле; нашыйнік. Для Рыжыка гаспадар зрабіў будку, купіў ланцуг і пашыў моцны аброжак з гужа. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ганьбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак.

1. каго-што. Даваць ганьбу, знаходзіць заганы, недахопы.

2. кім-чым. Грэбаваць, пагарджаць. Не ганьбуй старым ботам, пакуль новага не пашыў. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поши́в м., поши́вка ж., спец., разг. пашы́ў, -шы́ву м., пашы́ўка, -кі ж., шыццё, -цця́ ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГРО́ДЗЕНСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ ПРАДЗІ́ЛЬНА-НІ́ТАЧНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ.

Засн. ў 1967 як бавоўнапрадзільная ф-ка. З 1973 прадзільна-нітачны камбінат. З 1980 сучасная назва. Уключае бавоўнапрадзільную і нітачную ф-кі. Асн. прадукцыя (1996): пража баваўняная і змешаная, швейныя ніткі баваўняныя і арміраваныя (бавоўна з поліэфірным стрыжнем). Прадукцыя з’яўляецца сыравінай для трыкатажных, галантарэйных, ткацкіх, швейных і абутковых прадпрыемстваў, ідзе на выраб бялізнавага і верхняга трыкатажу, панчошна-шкарпэтачных вырабаў, пашыў адзення, абутку і інш.

т. 5, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)