пашча́сціць гл. шчасціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашча́сціць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. пашча́сціць -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. пашча́сціла

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пашча́сціць сов., безл. посчастли́виться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашча́сціць, ‑ціць; безас. зак., каму і без дап.

Тое, што і пашчаслівіць. Невядома, колькі зняволеных прарвалася ў горы, але можа хоць каму-небудзь пашчасціць. Быкаў. — Затое пасля шторму, ведаеш, колькі каменьчыкаў на бераг выкіне. Можа, нават пару агатаў пашчасціць знайсці, — гаворыць Андрэйка. Бяганская. Яму, цяжка параненаму, пашчасціла ў вулічнай сумятні .. выбрацца з машыны, нырнуць у людскі натоўп і ўцячы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашча́сціць гл. пашанцаваць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шча́сціць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іць; безас.; незак.

Шанцаваць.

Яму заўсёды шчасціла.

|| зак. пашча́сціць, -іць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палё́сіць

пашчасціць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. палё́сіць -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. палё́сіла

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прытала́ніць

пашчасціць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. прытала́ніць -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. прытала́ніла

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

посчастли́виться сов., безл. пашча́сціць, пашчаслі́віцца; (повезти) пашанцава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прытала́ніцьпашчасціць; пашанцаваць’ (Нас., Байк. і Некр.). Да тала́ніць, патала́ніць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)