Пашпартная сістэма 8/360

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́ШПАРТНАЯ СІСТЭ́МА,

сукупнасць правіл, якія рэгулююць парадак уліку і перамяшчэння насельніцтва пры дапамозе ўвядзення адзінага дакумента, што сведчыць асобу, — пашпарта. Упершыню П.с. ўведзена ў СССР пастановай ЦВК і СНК 27.12.1932. Асн. прынцыпы, якія выкладзены ў палажэнні аб П.с., зацверджаным пастановай СМ СССР 28.8.1974, захоўваюцца ў некаторых краінах СНД, у т. л. ў Рэспубліцы Беларусь. Парадак пашпартызацыі насельніцтва Беларусі рэгламентуецца адпаведным палажэннем, зацверджаным пастановай урада Рэспублікі Беларусь ад 14.7.1993 і ўнесенымі ў яго наступнымі зменамі і дапаўненнямі. Пашпарт пэўнага ўзору і зместу належыць прапісцы па месцы жыхарства грамадзяніна. Кантроль за выкананнем патрабаванняў П.с. ўскладзены на органы міліцыі. Парушальнікі П.с. прыцягваюцца да адм. адказнасці.

Г.​А.​Маслыка.

т. 12, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

па́шпартны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пашпарта. Пашпартны бланк. // Звязаны з выдачай пашпартоў. Пашпартны стол. Пашпартная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́шпартны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. па́шпартны па́шпартная па́шпартнае па́шпартныя
Р. па́шпартнага па́шпартнай
па́шпартнае
па́шпартнага па́шпартных
Д. па́шпартнаму па́шпартнай па́шпартнаму па́шпартным
В. па́шпартны (неадуш.)
па́шпартнага (адуш.)
па́шпартную па́шпартнае па́шпартныя (неадуш.)
па́шпартных (адуш.)
Т. па́шпартным па́шпартнай
па́шпартнаю
па́шпартным па́шпартнымі
М. па́шпартным па́шпартнай па́шпартным па́шпартных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэгістрацы́йна-па́шпартны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэгістрацы́йна-па́шпартны рэгістрацы́йна-па́шпартная рэгістрацы́йна-па́шпартнае рэгістрацы́йна-па́шпартныя
Р. рэгістрацы́йна-па́шпартнага рэгістрацы́йна-па́шпартнай
рэгістрацы́йна-па́шпартнае
рэгістрацы́йна-па́шпартнага рэгістрацы́йна-па́шпартных
Д. рэгістрацы́йна-па́шпартнаму рэгістрацы́йна-па́шпартнай рэгістрацы́йна-па́шпартнаму рэгістрацы́йна-па́шпартным
В. рэгістрацы́йна-па́шпартны (неадуш.)
рэгістрацы́йна-па́шпартнага (адуш.)
рэгістрацы́йна-па́шпартную рэгістрацы́йна-па́шпартнае рэгістрацы́йна-па́шпартныя (неадуш.)
рэгістрацы́йна-па́шпартных (адуш.)
Т. рэгістрацы́йна-па́шпартным рэгістрацы́йна-па́шпартнай
рэгістрацы́йна-па́шпартнаю
рэгістрацы́йна-па́шпартным рэгістрацы́йна-па́шпартнымі
М. рэгістрацы́йна-па́шпартным рэгістрацы́йна-па́шпартнай рэгістрацы́йна-па́шпартным рэгістрацы́йна-па́шпартных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

па́шпартны Pass-;

па́шпартны стол Mldeamt n -(e)s, -ämter, inwohnermeldeamt n; Mldestelle f -, -n;

па́шпартная сістэ́ма Mldepflicht f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)