пашмо́ргаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што і чым (разм.).

Шмаргануць некалькі разоў.

П. носам.

|| незак. пашмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашмо́ргаць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пашмо́ргаю пашмо́ргаем
2-я ас. пашмо́ргаеш пашмо́ргаеце
3-я ас. пашмо́ргае пашмо́ргаюць
Прошлы час
м. пашмо́ргаў пашмо́ргалі
ж. пашмо́ргала
н. пашмо́ргала
Загадны лад
2-я ас. пашмо́ргай пашмо́ргайце
Дзеепрыслоўе
прош. час пашмо́ргаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пашмо́ргаць сов.

1. подёргать;

2. (носом) пошмы́гать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашмо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чым.

Разм. Шморгаць некаторы час. Ваўчок адвёў позірк убок і пашморгаў кончыкі абвіслых, рудаватых вусоў. Хадкевіч. — Ну, — пашморгаў вострым носам местачковец, — чакаць мне няма калі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пошмы́гать сов., разг.

1. (походить) пашмы́гаць;

2. (носом) пашмо́ргаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пато́ргаць ’патрэсці, патузаць, пашморгаць’ (Нас.), ’пацягаць’ (віл., Сл. ПЗБ), ’паштурхаць’ (Нас.), паторхаць ’пакалыхаць’ (круп., Сл. ПЗБ), поторкаты ’брыкнуць (аб кані)’ (Сцеп.). Да прасл. tъrgati > торгаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

потереби́ть сов.

1. пашмо́ргаць; (подёргать) пату́заць; (потормошить) патармасі́ць; (пощипать) паску́бці; (трогая пальцами) паперабіра́ць;

2. (лён, коноплю) пацерабі́ць, парва́ць, (много, неоднократно) папарыва́ць, папарва́ць;

3. перен. падварушы́ць, падштурхну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подёргать сов.

1. (дёрнуть несколько раз подряд) пату́заць, пашмо́ргаць; пато́ргаць;

подёргать за́ руку пату́заць за ру́ку;

2. (сделать несколько движений ногой и т. п.) падры́гаць, паце́паць, паматля́ць, памата́ць;

3. (повыдёргивать) парва́ць; павырыва́ць; (много, неоднократно) папарыва́ць, папарва́ць;

подёргать всю морко́вь парва́ць (павырыва́ць) усю́ мо́ркву;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)