пашарэ́лы, -ая, -ае.

Які стаў шэрым або больш шэрым.

П. снег.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашарэ́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пашарэ́лы пашарэ́лая пашарэ́лае пашарэ́лыя
Р. пашарэ́лага пашарэ́лай
пашарэ́лае
пашарэ́лага пашарэ́лых
Д. пашарэ́ламу пашарэ́лай пашарэ́ламу пашарэ́лым
В. пашарэ́лы (неадуш.)
пашарэ́лага (адуш.)
пашарэ́лую пашарэ́лае пашарэ́лыя (неадуш.)
пашарэ́лых (адуш.)
Т. пашарэ́лым пашарэ́лай
пашарэ́лаю
пашарэ́лым пашарэ́лымі
М. пашарэ́лым пашарэ́лай пашарэ́лым пашарэ́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пашарэ́лы посере́вший

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў шэрым або больш шэрым. Нават выгляд залатога, крыху пашарэлага ад часу іржышча радаваў душу. Броўка. Праз акенца відзён пашарэлы сітаваты снег. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

посере́вший пашарэ́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сі́таваты, ‑ая, ‑ае.

1. Пашкоджаны сітаватасцю (пра драўніну).

2. Спец. Які мае адтуліны, поры, што робіць рэчыва пранікальным для вадкасці і газу. Сітаваты грунт.

3. Наогул пра што‑н., што нагадвае паверхню сіта; у дзірках і порах. Сітаваты лёд. □ Праз акенца відзён пашарэлы сітаваты снег. Грахоўскі. [Яроцкі:] — Гэта вераснёвы жоўты антон, парэзаны ды ў сітаватую тканіну загорнуты. Панюхай. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)