пашарава́ць гл. шараваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашарава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пашару́ю пашару́ем
2-я ас. пашару́еш пашару́еце
3-я ас. пашару́е пашару́юць
Прошлы час
м. пашарава́ў пашарава́лі
ж. пашарава́ла
н. пашарава́ла
Загадны лад
2-я ас. пашару́й пашару́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пашарава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пашарава́ць сов.

1. (очистить трением) потере́ть; (посуду и т.п. — ещё) почи́стить;

п. спі́ну мача́лкай — потере́ть спи́ну моча́лкой;

2. (нек-рое время) потере́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

1. Шаруючы, пачысціць, памыць. — Дайце вам плечы пашарую, — запрапанаваў свае паслугі Мікола Гнак. Колас. Дзед зняў з паліцы медны гаршчок, пашараваў да бляску анучай. Бядуля.

2. і без дап. Шараваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак.

1. каго-што. Чысцячы, вадзіць чым-н. узад і ўперад па паверхні.

Ш. падлогу.

2. што аб што, па чым і чым. Церці (у 1 знач.) паверхняй аднаго прадмета аб паверхню другога.

Кола шаруе аб дошку.

Дно лодкі шаравала аб зямлю.

|| зак. вы́шараваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны (да 1 знач.) і пашарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. шарава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашарава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пашараваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

potrzeć

зак. пацерці, пашараваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

перашарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Вышараваць нанава, яшчэ раз. Перашараваць падлогу.

2. Вышараваць, пашараваць усё, многае.

3. Шаруючы чым‑н., перацерці, перарэзаць на часткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

потере́ть сов.

1. паце́рці, пашарава́ць, (долго) папашарава́ць, папашаро́ўваць;

потере́ть лицо́ паце́рці твар;

потере́ть пу́говицы ме́лом паце́рці (пашарава́ць) гу́зікі ме́лам (крэ́йдай);

2. (измельчить) паце́рці; (тёркой) падра́ць, падзе́рці;

потере́ть кра́ски паце́рці фа́рбы;

потере́ть хрен падра́ць (падзе́рці) хрэн;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)