пашанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; зак., каго-што.

1. Аднесціся клапатліва да каго-, чаго-н.

П. сваё здароўе.

2. Аднесціся з пашанай, павагай да каго-, чаго-н.

П. аўтарытэт.

Шануй людзей, то і людзі цябе пашануюць (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашанава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пашану́ю пашану́ем
2-я ас. пашану́еш пашану́еце
3-я ас. пашану́е пашану́юць
Прошлы час
м. пашанава́ў пашанава́лі
ж. пашанава́ла
н. пашанава́ла
Загадны лад
2-я ас. пашану́й пашану́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пашанава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пашанава́ць сов. побере́чь;

п. адзе́жу — побере́чь оде́жду;

п. аўтарытэ́т — побере́чь авторите́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што.

1. Аднесціся клапатліва да каго‑, чаго‑н. Пашанаваць сваё здароўе. Пашанаваць аўтарытэт.

2. Аднесціся з пашанай, павагай да каго‑, чаго‑н. Шануй людзей, то і цябе пашануюць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

побере́чь сов.

1. (сохранить на некоторое время) паберагчы́, прыберагчы́; (постеречь) пасцерагчы́, папільнава́ць;

побере́чь де́ньги для дете́й паберагчы́ (прыберагчы́) гро́шы для дзяце́й;

2. (отнестись бережно, заботливо) паберагчы́, пашанава́ць;

побереги́ своё здоро́вье паберажы́ (пашану́й) сваё здаро́ўе;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пощади́ть сов.

1. (дать пощаду) злі́тавацца; (пожалеть) пашкадава́ць (каго, што); (помиловать) памі́лаваць (каго, што), злі́тавацца (над кім, над чым);

пощади́ меня́ злі́туйся на́да мной, пашкаду́й мяне́;

2. (поберечь) паберагчы́, паашчаджа́ць; (пожалеть) пашкадава́ць (каго, што, чаго); (отнестись бережно, заботливо) пашанава́ць; (сохранить) захава́ць (што), дарава́ць (што, каму);

пощади́ своё здоро́вье пашану́й сваё здаро́ўе, пашкаду́й свайго́ здаро́ўя;

жи́зни не пощажу́ жыцця́ не пашкаду́ю;

пощади́ть чью́-л. жизнь захава́ць чыё-не́будзь жыццё, дарава́ць каму́-не́будзь жыццё.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)