пашанава́цца, -ну́юся, -ну́ешся, -ну́ецца; -ну́йся; зак.

Праявіць некаторую асцярожнасць, аднесціся да сябе клапатліва.

Пасля хваробы трэба п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашанава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пашану́юся пашану́емся
2-я ас. пашану́ешся пашану́ецеся
3-я ас. пашану́ецца пашану́юцца
Прошлы час
м. пашанава́ўся пашанава́ліся
ж. пашанава́лася
н. пашанава́лася
Загадны лад
2-я ас. пашану́йся пашану́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час пашанава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пашанава́цца сов. побере́чься;

пасля́ хваро́бы трэ́ба п. — по́сле боле́зни ну́жно побере́чься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашанава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.

Праявіць некаторую асцярожнасць, аднесціся да сябе клапатліва. — Ты глядзі ў мяне, Валодзечка, — вяла яго Людміла за руку ў хату. — Я цябе лячыла, лячыла, ратавала, а ты цяпер вунь што робіш. Трэба табе яшчэ пашанавацца. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

побере́чься пасцерагчы́ся, паберагчы́ся; пашанава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)