пачарго́вы, -ая, -ае.

Які адбываецца па чарзе, адзін за адным.

Заходзіць куды-н. пачаргова (прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачарго́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пачарго́вы пачарго́вая пачарго́вае пачарго́выя
Р. пачарго́вага пачарго́вай
пачарго́вае
пачарго́вага пачарго́вых
Д. пачарго́ваму пачарго́вай пачарго́ваму пачарго́вым
В. пачарго́вы (неадуш.)
пачарго́вага (адуш.)
пачарго́вую пачарго́вае пачарго́выя (неадуш.)
пачарго́вых (адуш.)
Т. пачарго́вым пачарго́вай
пачарго́ваю
пачарго́вым пачарго́вымі
М. пачарго́вым пачарго́вай пачарго́вым пачарго́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пачарго́вы поочерёдный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пачарго́вы, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца па чарзе, адзін за другім. Пачарговае дзяжурства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

alternate1 [ɔ:lˈtɜ:nət] adj.

1. пачарго́вы, папераме́нны

2. ко́жны другі́;

on alternate days ко́жны другі́ дзень; праз дзень

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

поочерёдный (по очереди) па чарзе́, пачарго́вы;

нести́ поочерёдное дежу́рство не́сці дзяжу́рства (дзяжу́рыць) па чарзе́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздзе́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Асобны, адасоблены, самастойны. Раздзельнае навучанне. Раздзельныя пасяджэнні Савета Саюза і Савета Нацыянальнасцей.

2. З перарывамі, перапынкамі, паўзамі. Пачулася раздзельная страляніна. Раздзельныя крокі. // Раздзелены, разбіты на паслядоўныя этапы; пачарговы. Раздзельная паводка. Раздзельная ацэнка ведаў вучняў. Раздзельнае напісанне слоў. Раздзельная ўборка збожжа. Раздзельны старт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЎКЦЫЁН

[лац. auctio (auctionis)],

пачарговы публічны продаж тавараў, уладальнікам якіх становіцца пакупнік, што прапанаваў за іх самую высокую цану. Праводзяцца ў вызначаных месцах, па ўстаноўленых правілах спец. фірмамі, што працуюць на камісійных пачатках. Адрозніваюць аўкцыёны прымусовыя (паводле рашэння суд. органаў, каб спагнаць даўгі з неплацельшчыка) і добраахвотныя (арганізуюць уладальнікі тавараў для іх продажу). Традыцыйная форма міжнар. гандлю — міжнар. аўкцыён, дзе рэалізуюцца тавары пэўнай наменклатуры (воўна, футра, чай, тытунь, кветкі, коні, прадметы раскошы, антыкварыят, творы мастацтва і інш.). На аўкцыёнах прадаюць таксама канфіскаваную і безгаспадарную маёмасць, якая паводле права на спадчыну пераходзіць ва ўласнасць дзяржавы. На валютных аўкцыёнах ажыццяўляецца купля-продаж валюты праз упаўнаважаныя на гэта банкі.

т. 2, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)