пачапі́ць, -чаплю́, -чэ́піш, -чэ́піць; -чэ́плены; зак., што.

1. Павесіць, прычапіць.

П. сумку на крук.

2. Надзець, прымацаваўшы, прывязаўшы і пад. (разм.).

П. павязку на рукаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачапі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пачаплю́ пачэ́пім
2-я ас. пачэ́піш пачэ́піце
3-я ас. пачэ́піць пачэ́пяць
Прошлы час
м. пачапі́ў пачапі́лі
ж. пачапі́ла
н. пачапі́ла
Загадны лад
2-я ас. пачапі́ пачапі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пачапі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пачапі́ць сов. пове́сить, приве́сить, прицепи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пачапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак., каго-што.

1. Павесіць, прычапіць. Аляксандр пачапіў мяшэчак на адно плячо, перакінуў вінтоўку і, калі схлынуў натоўп, падаўся к выхаду. Грахоўскі. Я пачапіў чарвяка, закінуў у вір і пачаў чакаць. Лупсякоў.

2. Разм. Надзець, прымацаваўшы, прышпіліўшы і пад. [Сцёпа] апранула скуранку, пачапіла на руку павязку чырвонага крыжа і стала медыцынскай сястрой. Барашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачапі́ць nhängen vt; тэх. (прычапляць) nkuppeln vt, nkoppeln vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пачэ́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пачапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панавя́зваць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. чаго. Зрабіць шляхам вязання многа чаго-н.

П. пальчатак.

2. што. Пачапіць што-н. усім, многім.

П. званкі на шыю жывёле.

3. каго. Прывязаць, каб не разыходзіліся (пра жывёлу).

П. коней на ланцугі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панавя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Зрабіць шляхам вязання многа чаго‑н. Панавязваць пальчатак.

2. што. Пачапіць, завязаць што‑н. усім, многім. Панавязваць званкі на шыю жывёле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пачапе́нь ’каромысел’ (Касп.). Да пачапіць < папляць (гл.). Аб суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацапе́шка ’кошык, кашолка’ (Касп.). Рэгіяналізм. З рус. (?) пацапіцьпачапіць’ (> + пацапеха), якое з прасл. серій II ’чапляць’«;*?/^// I ’расшчапляць’ (Трубачоў, Эт. сл., 3, 185–186) < і.-е. *skoi̯p (Петарсан, KZ, 46, 1914, 130).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)