пацікава́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паціку́ю паціку́ем
2-я ас. паціку́еш паціку́еце
3-я ас. паціку́е паціку́юць
Прошлы час
м. пацікава́ў пацікава́лі
ж. пацікава́ла
н. пацікава́ла
Загадны лад
2-я ас. паціку́й паціку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пацікава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пацікава́ць сов. последи́ть, понаблюда́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пацікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., за кім-чым і з дадан. сказам.

Цікаваць некаторы час. [Кастусь:] — Мы спачатку пацікуем за .. [паляўнічымі], а там, можа, і раскажам [пра Паўла]. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацікава́ць гл. цікаваць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

стулі́цца, стулюся, стулішся, стуліцца; зак.

1. Скурчыцца, сагнуцца. Турок прысеў, стуліўся, але капітан зараз жа гучным шэптам гукнуў яму: — Давай сюды! Быкаў. А ле Лясніцкі заўважыў, што пад гэтым поглядам Раіса Андрэеўна неяк недалужна стулілася, зрабілася раптам маленькай і вінаватай. Зарэцкі. // Сабрацца разам, згрупавацца. [Соня, Люба і Антон] збочылі пад купчастую бярозу, прыселі, стуліліся ў купку і прыгнулася. Пальчэўскі.

2. Шчыльна сціснуцца, заплюшчыцца (пра губы, вочы і пад.). [Бацька] хацеў яшчэ штосьці пажартаваць, але пабачыў, як дачка змянілася ў твары, губы шчыльна стуліліся. Грамовіч. — Мой муж? — ужо зусім слабым голасам прашаптала .. [Прузына]. — У турме, паночку. — У турме?! — вусны секвестратара адразу ж стуліліся, усмешка знікла. Каліна.

3. Разм. Схавацца дзе‑н., за што‑н. ад каго‑н. Прыдаўшы сабе смеласці,.. [Панця] вырашыў падысці да самай дарогі, стуліцца там ля крайняй хаты (здаецца, ля плота ёсць лавачка) і паслухаць, пацікаваць зблізку. Кулакоўскі. // перан. Прытуліцца, схавацца. Мястэчка стулілася ў мроку. Бязлюдныя плошчы, двары. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)