◎ Паця́жына ’лагчына, нізкае месца падоўжанай формы’ (стаўб., Прышч., дыс.), як і нацяжкі ’бакавыя вяроўкі ў сасе, прымацаваныя да аглабель’ (Касп.), да пацягнуць Сцягнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паця́жына Лагчына паміж грудоў, узгоркаў; нізкае месца падоўжанай формы (Стаўбц.).
□ ур. Пацяжына (сенажаць, лес) Стаўбц. (Прышч.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)