паце́пвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Час ад часу злёгку сцепацца, рабіць сутаргавыя рухі.

П. ад холаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паце́пвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. паце́пваюся паце́пваемся
2-я ас. паце́пваешся паце́пваецеся
3-я ас. паце́пваецца паце́пваюцца
Прошлы час
м. паце́пваўся паце́пваліся
ж. паце́пвалася
н. паце́пвалася
Дзеепрыслоўе
цяп. час паце́пваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паце́пвацца несов. поёживаться, подёргиваться; вздра́гивать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паце́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Час ад часу злёгку сцепацца, рабіць сутаргавыя рухі. У засені было халаднавата. Віцька пацепваўся, стараўся як мага глыбей засунуць у кішэні рукі. Асіпенка. [Ласяняты] дрыготка пацепваліся ад холаду і туліліся да ласіхі. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паце́пванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пацепваць і пацепвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пожима́ться паціска́цца; (поёживаться) паце́пвацца, ку́рчыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поёживаться несов.

1. паце́пвацца, ку́рчыцца;

2. перен. му́ляцца, быць у нерашу́часці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

squirm [skwɜ:m] v.

1. выгіна́цца; ку́рчыцца;

squirm in agony ку́рчыцца ў аго́ніі

2. паце́пвацца, ку́рчыцца сарамлі́ва;

squirm under a reproach сці́снуцца, пачу́ўшы папро́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

заёжиться сов., разг.

1. пача́ць ку́рчыцца, паце́пвацца, пача́ць гну́цца;

2. перен. пача́ць му́ляцца; см. ёжиться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

то́ргацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Рабіць сутаргавыя рухі; пацепвацца, перасмыквацца. [Міша:] — А я люблю рыбачыць. Так пільна глядзіш, глядзіш, як торгаецца паплавок. Зловіш маленькую рыбку, а радасці!.. Пальчэўскі. У Загурскага ўвесь час нервова торгалася шчака, але гаварыў ён спакойна, нават з нейкай асуджанасцю ў голасе. Асіпенка. Сомік, чакаючы, наглядаў .. за тварам [Пошты], на якім пад светлымі вусамі торгаліся губы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)