пахра́пваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Храпці злёгку, час ад часу.

П. у сне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахра́пваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пахра́пваю пахра́пваем
2-я ас. пахра́пваеш пахра́пваеце
3-я ас. пахра́пвае пахра́пваюць
Прошлы час
м. пахра́пваў пахра́пвалі
ж. пахра́пвала
н. пахра́пвала
Загадны лад
2-я ас. пахра́пвай пахра́пвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пахра́пваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пахра́пваць несов. похра́пывать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пахра́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Час ад часу, злёгку храпці. Старожка ўжо злёгку пахрапвала ў кухні на печы, а Лабановіч усё яшчэ не лажыўся. Колас. Андрэй са смакам пахрапвае, лежачы на спіне. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

snore [snɔ:] v. храпці́;

snore a little пахра́пваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прыхра́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Разм. Злёгку, нямоцна храпці; пахрапваць. Дружна [саплі] хлопцы, прыхрапваў старшына. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

похра́пывать несов., разг. (паці́ху, зрэ́дку, час ад ча́су) храпці́, пахра́пваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пахра́пванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пахрапваць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Чутно было пахрапванне, некаторыя ў сне ўскрыквалі, сёй-той нешта незразумелае мармытаў. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)