ПАЛЁЎ ПАХАВА́ЛЬНЫХ У́РНАЎ КУЛЬТУ́РЫ,

агульная назва шэрагу археал. культур паводле характэрнай прыкметы — могільнікаў без насыпаў, што ўтрымлівалі рэшткі крэмацыі, звычайна пахаваныя ў гліняных пасудзінах на дне магілы. Узніклі ў раннім бронзавым веку і існавалі больш за 1700 гадоў. Былі пашыраны па ўсёй Еўропе. У раннім жал. веку ў могільніках трапляюцца таксама пахаванні ў ямках без урнаў і трупапалажэнні. У 15—4 ст. да н.э. ад Балтыйскага ўзбярэжжа да р. Дунай і ад р. Шпрэ да Валыні была пашырана самая стараж. з П.п.у.к. — лужыцкая культура. На мяжы 2—1-га тыс. да н.э. ў далінах рэк Дунай і Рэйн у паўн.-зах. частцы Швейцарыі і Усх. Францыі ўзніклі паўд.-германская і парэйнская П.п.у.к. У пач. жал. веку носьбіты гэтых культур праніклі далей на тэр. Францыі, у 8 ст. да н.э. — на Пірэнейскі п-аў (Каталонія, Кастылія), у 9—8 ст. да н.э. з’явіліся ў Брытаніі. Пашырэнне палёў пахаванняў не звязана з экспансіяй аднаго народа ці генетычнымі сувязямі плямён. Лічаць, што гэты абрад быў успрыняты этнічна разнастайнымі групамі насельніцтва Еўропы. На Беларусі да П.п.у.к. належыць зарубінецкая культура.

т. 11, с. 554

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пахава́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пахава́льны пахава́льная пахава́льнае пахава́льныя
Р. пахава́льнага пахава́льнай
пахава́льнае
пахава́льнага пахава́льных
Д. пахава́льнаму пахава́льнай пахава́льнаму пахава́льным
В. пахава́льны (неадуш.)
пахава́льнага (адуш.)
пахава́льную пахава́льнае пахава́льныя (неадуш.)
пахава́льных (адуш.)
Т. пахава́льным пахава́льнай
пахава́льнаю
пахава́льным пахава́льнымі
М. пахава́льным пахава́льнай пахава́льным пахава́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пахава́льная

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. пахава́льная пахава́льныя
Р. пахава́льнай пахава́льных
Д. пахава́льнай пахава́льным
В. пахава́льную пахава́льныя
Т. пахава́льнай
пахава́льнаю
пахава́льнымі
М. пахава́льнай пахава́льных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ку́льтава-пахава́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ку́льтава-пахава́льны ку́льтава-пахава́льная ку́льтава-пахава́льнае ку́льтава-пахава́льныя
Р. ку́льтава-пахава́льнага ку́льтава-пахава́льнай
ку́льтава-пахава́льнае
ку́льтава-пахава́льнага ку́льтава-пахава́льных
Д. ку́льтава-пахава́льнаму ку́льтава-пахава́льнай ку́льтава-пахава́льнаму ку́льтава-пахава́льным
В. ку́льтава-пахава́льны (неадуш.)
ку́льтава-пахава́льнага (адуш.)
ку́льтава-пахава́льную ку́льтава-пахава́льнае ку́льтава-пахава́льныя (неадуш.)
ку́льтава-пахава́льных (адуш.)
Т. ку́льтава-пахава́льным ку́льтава-пахава́льнай
ку́льтава-пахава́льнаю
ку́льтава-пахава́льным ку́льтава-пахава́льнымі
М. ку́льтава-пахава́льным ку́льтава-пахава́льнай ку́льтава-пахава́льным ку́льтава-пахава́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рытуа́льна-пахава́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рытуа́льна-пахава́льны рытуа́льна-пахава́льная рытуа́льна-пахава́льнае рытуа́льна-пахава́льныя
Р. рытуа́льна-пахава́льнага рытуа́льна-пахава́льнай
рытуа́льна-пахава́льнае
рытуа́льна-пахава́льнага рытуа́льна-пахава́льных
Д. рытуа́льна-пахава́льнаму рытуа́льна-пахава́льнай рытуа́льна-пахава́льнаму рытуа́льна-пахава́льным
В. рытуа́льна-пахава́льны (неадуш.)
рытуа́льна-пахава́льнага (адуш.)
рытуа́льна-пахава́льную рытуа́льна-пахава́льнае рытуа́льна-пахава́льныя (неадуш.)
рытуа́льна-пахава́льных (адуш.)
Т. рытуа́льна-пахава́льным рытуа́льна-пахава́льнай
рытуа́льна-пахава́льнаю
рытуа́льна-пахава́льным рытуа́льна-пахава́льнымі
М. рытуа́льна-пахава́льным рытуа́льна-пахава́льнай рытуа́льна-пахава́льным рытуа́льна-пахава́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КЕЛЕРМЕ́СКІЯ КУРГАНЫ́,

група пахавальных помнікаў 6 ст. да н.э. каля станіцы Келермеская у Адыгеі (Расія). Пад курганнымі насыпамі знаходзіліся вял. прамавугольныя магілы з перакрыццямі ў выглядзе драўляных шатроў на слупах. Знойдзены шкілеты коней, прынесеных у ахвяру, з багатымі наборамі аброцяў, бронзавыя ўпрыгожанні пахавальных калясніц, зброя, залатыя дыядэмы і чашы, сярэбраныя рытон і люстэрка. К.к. належалі племянной арыстакратыі мясц. меоцкага насельніцтва ці скіфаў, якія засталіся тут пасля паходаў у Пярэднюю Азію. К.к. часткова даследаваны М.​І.​Весялоўскім у 1903—04.

т. 8, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНУ́БІС,

у егіпецкай міфалогіі першапачаткова бог смерці, пазней апякун памерлых, некропаля, пахавальных абрадаў і бальзаміравання. Уяўляўся ў вобразе ляжачага шакала чорнай масці або чалавека з галавой шакала. Стараж. грэкі атаясамлівалі Анубіса з Гермесам.

т. 1, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЭМАТО́РЫЙ (новалац. crematorium ад лац. cremare спальваць),

спецыяльна абсталяванае збудаванне для спальвання (крэмацыі) памерлых. Мае крэмацыйныя печы, жалобны зал для пахавальных абрадаў і інш. Першы К. адкрыты ў Мілане ў 1876. У Мінску К. дзейнічае з 1986.

т. 8, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

некрафо́бія

(н.-лац. necrophobia, ад гр. nekros = мёртвы + phobos = страх)

неадольная боязь трупаў і пахавальных рэчаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГЁТЫНГ (Hötting),

археалагічная культура познабронзавага веку (10—7 ст. да н.э.) на тэр. Паўн. Ціроля і Верхняй Аўстрыі; адна з палёў пахавальных урнаў культур. Носьбіты культуры кантралявалі значныя радовішчы медзі ў Мітэбергу і, магчыма, былі асн. пастаўшчыкамі металу ва ўсх.-альпійскім рэгіёне.

т. 5, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)