патэ́льня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Мелкая металічная пасудзіна з загнутымі краямі для смажання; скаварада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патэ́льня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. патэ́льня патэ́льні
Р. патэ́льні патэ́льняў
Д. патэ́льні патэ́льням
В. патэ́льню патэ́льні
Т. патэ́льняй
патэ́льняю
патэ́льнямі
М. патэ́льні патэ́льнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

патэ́льня ж. сковорода́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Патэльня (посуд) 3/342

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

патэ́льня, ‑і, ж.

Тое, што і скаварада. Стол .. [Віта] сабрала багаты: капуста, гуркі, квашаныя брусніцы, патэльня яечні, якая ўсё яшчэ сярдзіта сквірчэла і напаўняла хату апетытным пахам. Шамякін. За сталом бацька быў асабліва вясёлы, жартаваў і ўсё падкладваў мне з патэльні бліны. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патэ́льня ж. Pfnne f -, -n, Brtpfanne f; Tegel m -s, - (з ручкай);

жале́зная [ме́дная, вялі́кая, глыбо́кая, плы́ткая] патэ́льня ine iserne [kpferne, grße, tefe, flche] Pfnne;

пячы́ [сма́жыць] на патэ́льні in der Pfnne bcken* [brten*]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

патэ́льня

(ст.-польск. patelnia, ад лац. patella)

круглая мелкая металічная пасудзіна, на якой пякуць, смажаць; скаварада.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Патэ́льня, патэ́льна, патэ́ліна, пэтэ́льня, пятэ́льня ’скаварада’ (ТСБМ; докш., Янк. Мат.; Др.-Падб., Сцяшк., Гарэц., Шпіл., Касп., Сл. ПЗБ) ’бляха (у пліце)’ (Шат.), ст.-бел. пателя (пательня, петелня) ’металічная талерка’, ’патэльня’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. patela, patelnia ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 103), якія з нар.-лац. ці з сярэдневяковага кніжн. лац. patellaпатэльня’ < patina ’тс’ (Трубачоў, Ремесл. терм., 298).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

griddle [ˈgrɪdl] n. скаварада́ (з ручкай), патэ́льня

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сковорода́ патэ́льня, -ні ж.; скаварада́, -ды́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)