патрыё́тка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. патрыё́тка патрыё́ткі
Р. патрыё́ткі патрыё́так
Д. патрыё́тцы патрыё́ткам
В. патрыё́тку патрыё́так
Т. патрыё́ткай
патрыё́ткаю
патрыё́ткамі
М. патрыё́тцы патрыё́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

патрыётка ж., прям., перен. патрио́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патрыётка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да патрыёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрыёт, -а, М -ёце, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, прасякнуты патрыятызмам.

Быць патрыётам сваёй Радзімы.

2. перан., чаго. Чалавек, шчыра адданы якой-н. справе, які горача любіць што-н.

П. свайго калектыву.

|| ж. патрыётка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрио́тка патрыётка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

patriot

[ˈpeɪtriət]

n.

патрыёт -а m., патрыётка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

КУПРЫЯ́НАВА Настасся Фамінічна

(10.4.1872, в. Мяхеды Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 13.4.1979),

маці-патрыётка, 5 сыноў якой загінулі ў барацьбе з ням.-фаш. захопнікамі ў Вял. Айч. вайну; малодшаму з іх П.І. Купрыянаву прысвоена званне Героя Сав Саюза. У вайну яе сыны Валянцін і Сцяпан ваявалі на фронце ў Сав. Арміі; калі сыны Міхаіл, Уладзімір (памёр ад ран у 1949) і Пётр пайшлі ў партыз. атрад «Радзіма», знаходзілася ў партыз. зоне, дапамагала партызанам. Адна са старэйшых жанчын Беларусі (пражыла 107 гадоў). Стала правобразам гераіні Манумента ў гонар Маці-патрыёткі, пастаўленага ў г. Жодзіна (1975). Ганаровая грамадзянка Жодзіна (1972). У доме, дзе яна жыла, адкрыты музей.

Н.Ф.Купрыянава. Малюнак І.Пратасені. 1974.

т. 9, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)