патрулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; незак., што і без дап.

Выконваць патрульную службу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрулява́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. патрулю́ю патрулю́ем
2-я ас. патрулю́еш патрулю́еце
3-я ас. патрулю́е патрулю́юць
Прошлы час
м. патрулява́ў патрулява́лі
ж. патрулява́ла
н. патрулява́ла
Загадны лад
2-я ас. патрулю́й патрулю́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час патрулю́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

патрулява́ць несов. патрули́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патрулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., каго-што і без дап.

Ахоўваць што‑н., сачыць за парадкам, выконваць патрульную службу. Паліцаі ўсю ноч патрулявалі вёску, зазіралі ў вокны хат. Шамякін. Прывыклі [дзеці] да нізкіх закураных сцен, да вусатых дзядзькоў, якія днём і ноччу патрулявалі на вуліцы. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрулява́ць вайск. patrouillieren [-trʊl´ji:rən] vi; Strife ghen*; ав. Sprre flegen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

патрулява́ць

(фр. patrouiller)

ахоўваць што-н., сачыць за парадкам, выконваць патрульную службу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

патрули́ровать несов. патрулява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

patrol2 [pəˈtrəʊl] v. патрулява́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

баражы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак. (спец.).

Патруляваць у паветры, ахоўваючы аб’екты ад авіяцыі праціўніка (пра самалёты).

|| наз. баражы́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрулява́цца, ‑люецца; незак.

Зал. да патруляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)