патру́льна-даро́жны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
патру́льна-даро́жны |
патру́льна-даро́жная |
патру́льна-даро́жнае |
патру́льна-даро́жныя |
| Р. |
патру́льна-даро́жнага |
патру́льна-даро́жнай патру́льна-даро́жнае |
патру́льна-даро́жнага |
патру́льна-даро́жных |
| Д. |
патру́льна-даро́жнаму |
патру́льна-даро́жнай |
патру́льна-даро́жнаму |
патру́льна-даро́жным |
| В. |
патру́льна-даро́жны (неадуш.) патру́льна-даро́жнага (адуш.) |
патру́льна-даро́жную |
патру́льна-даро́жнае |
патру́льна-даро́жныя (неадуш.) патру́льна-даро́жных (адуш.) |
| Т. |
патру́льна-даро́жным |
патру́льна-даро́жнай патру́льна-даро́жнаю |
патру́льна-даро́жным |
патру́льна-даро́жнымі |
| М. |
патру́льна-даро́жным |
патру́льна-даро́жнай |
патру́льна-даро́жным |
патру́льна-даро́жных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
патру́льна-паставы́
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
патру́льна-паставы́ |
патру́льна-пастава́я |
патру́льна-паставо́е |
патру́льна-паставы́я |
| Р. |
патру́льна-паставо́га |
патру́льна-паставо́й патру́льна-паставо́е |
патру́льна-паставо́га |
патру́льна-паставы́х |
| Д. |
патру́льна-паставо́му |
патру́льна-паставо́й |
патру́льна-паставо́му |
патру́льна-паставы́м |
| В. |
патру́льна-паставы́ (неадуш.) патру́льна-паставо́га (адуш.) |
патру́льна-паставу́ю |
патру́льна-паставо́е |
патру́льна-паставы́я (неадуш.) патру́льна-паставы́х (адуш.) |
| Т. |
патру́льна-паставы́м |
патру́льна-паставо́й патру́льна-паставо́ю |
патру́льна-паставы́м |
патру́льна-паставы́мі |
| М. |
патру́льна-паставы́м |
патру́льна-паставо́й |
патру́льна-паставы́м |
патру́льна-паставы́х |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
МІЛІЦЫ́ЙНАЯ АРМІЯ,
1) армія, якая ствараецца на аснове тэрытарыяльна-міліцыйнай сістэмы буд-ва ўзброеных сіл; у мірны час на службу прызываецца невял. колькасць кадравых ваеннаслужачых (пераважна камандны склад), а ваеннаабавязаныя, у т. л. радавы склад, якія прыпісаны да часцей (па месцы жыхарства), праходзяць ваен. навучанне паводле метаду пазавайсковай падрыхтоўкі і кароткатэрміновых вучэбных збораў.
Прататып М.а. — апалчэнні, якія існавалі ў шэрагу рабаўладальніцкіх дзяржаў (Сірыі, Егіпце, Урарту і інш.), пазней — сярэдневяковыя гар. апалчэнні шэрагу еўрап. краін (у ВКЛ мелі назву Паспалітае рушэнне), з 19 ст. нац. гвардыя ў Францыі і інш. У СССР у 1920—30 былі часці і злучэнні М.а., у т. л. на тэр. Беларусі 2-я Бел. дывізія, а таксама 16-ы стралк. корпус, 27, 29, 33, 37-я дывізіі Бел. ваен. акругі. З 1935 Узбр. Сілы СССР, у т. л. часці, што дыслацыраваліся на тэр. Беларусі, пераведзены на адзіную кадравую сістэму іх буд-ва, якая замацавана ў 1939 Законам аб усеагульным воінскім абавязку.
У сувязі са значнымі зменамі, якія адбыліся ў ваен. справе, класічны прынцып арганізацыі М.а. сёння практычна не выкарыстоўваецца. У некат. краінах М.а. (у ЗША — частка нац. гвардыі, у Вялікабрытаніі — войскі графстваў і інш.) з’яўляецца толькі дадаткам і рэзервам пастаяннай рэгулярнай кадравай арміі. Як асн. ваенная арг-цыя М.а. існуе толькі ў Швейцарыі (гл. таксама Тэрытарыяльныя войскі). У Рэспубліцы Беларусь камплектаванне арміі салдатамі і сяржантамі ажыццяўляецца ў асн. па тэрытарыяльнай, а ў пагран. і ўнутр. войсках — па экстэрытарыяльнай прыкмеце.
2) У пераносным сэнсе міліцыйныя злучэнні, часці і падраздзяленні. У пач. 1920-х г. існавалі ў Расіі (СССР) — 9 дывізій і адна міліцыйная брыгада, якія ў 1923 перафарміраваны ў тэр.-міліцыйныя дывізіі. У 1966 міліцыйныя часці адноўлены з мэтай нясення патрульна-паставой службы ў буйных гарадах, у т. л. ў Мінску (асобны спец. матарызаваны батальён міліцыі, з 1989 — полк, з 1993 — асобная міліцыйная брыгада). У 1990 на базе часцей 43-й канвойнай дывізіі сфарміраваны батальёны міліцыі ў абласных цэнтрах і буйных гарадах Беларусі. У 1995 створаны корпус аховы грамадскага парадку, у склад якога ўвайшлі міліцыйныя і інш. часці (падраздзяленні) Унутр. войск.
І.М.Вяроўка, Р.Ч.Лянькевіч.
т. 10, с. 373
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)