Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
патру́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м.
Невялікая група ад воінскага падраздзялення, міліцыі, ад грамадскай аховы (ці ваеннае судна, самалёт) для нагляду за парадкам, за бяспекай у пэўным раёне.
Баявы п.
П. міліцыі.
Зялёны п. (па ахове лесу).
|| прым.патру́льны, -ая, -ае.
Патрульная служба.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
патрульпатру́ль, -ля́м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
патру́ль, -ля м.патру́ль
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Патруль 8/315
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
патру́ль, ‑я, м.
Невялікі ўзброены атрад (войска ці міліцыі) або ваеннае судна, самалёт для нагляду за парадкам і бяспекай у пэўным раёне, месцы. — Аднойчы мне давялося быць з ім [Раманам] у сумесным патрулі па дружыне.Савіцкі.Узмоцнены патруль ахоўваў кожны метр на чыгунцы, кожны склад, абнесены да таго ж калючым дротам.Мікуліч.// Той, хто знаходзіцца ў такім атрадзе. Учора перад усходам сонца падпольшчыкі знялі патруля і ўзарвалі чыгуначны мост.Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патру́льм. Stréife f -, -n; Patrouille [-´trʊljə] f -, -n; ав. Spérrflug m -(e)s, -flüge;
міліцэ́йскі патру́ль Milízstreife f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
патру́ль
(фр. patrouille)
невялікі ўзброены вайсковы атрад або судна, самалёт для нагляду за парадкам і бяспекай у пэўным раёне, месцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Патру́ль ’невялікі ўзброены атрад або судна, самалёт для нагляду за парадкам і бяспекай’ (ТСБМ), ’вартавы’ (брасл., Сл. ПЗБ). З устарэлага польск.patrul або з рус.патру́ль ’тс’, якія праз ням.Patrul прыйшлі з франц.patrouill ’дазор’.