патра́ўка
‘страва’
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
патра́ўка |
патра́ўкі |
| Р. |
патра́ўкі |
патра́вак |
| Д. |
патра́ўцы |
патра́ўкам |
| В. |
патра́ўку |
патра́ўкі |
| Т. |
патра́ўкай патра́ўкаю |
патра́ўкамі |
| М. |
патра́ўцы |
патра́ўках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
патра́ўка ж., обл.
1. ку́шанье ср.;
2. см. верашча́ка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
патра́ўка, ‑і, ДМ ‑траўцы; Р мн. ‑травак; ж.
Абл.
1. Страва, яда. Патраўка была нецікавая. Госць і гаспадар пабоўталі трохі, лыжкамі і забракавалі яе. Колас.
2. Верашчака.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Патра́ўка ’страва, яда’, ’верашчака’ (ТСБМ, Некр.; ганц., Сл. Брэс.), ’мачанка’ (Янк. 2), ’соус, прыгатаваны з рэшткаў валовага мяса’ (Нас.), ’рэдкая страва з мясам, падкалочаная мукой’, ганц. ’падліўка’ (Сл. ПЗБ). Як і ўкр. потра́вка ’блюда з розных кавалкаў мяса з дадаваннем кавалкаў каўбасы’ — з польск. potrawka ’адваранае мяса пад соусам’. На ўсходзе Беларусі патраўка адрозніваецца значэннямі: хойн. ’зацірка’, рэч. ’бульён’, браг. ’суп з мукой і ягадамі або грыбамі’, хойн. ’халадзец’, хойн. патраўка ’цура’ (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пе́траўка ’страва з кураціны’ (хойн., Мат. Гом.). Відаць, дэфармаванае патраўка ’страва, верашчака, мачанка’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
забракава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.
Прызнаць непрыгодным, недабраякасным. Забракаваць праект. □ Патраўка была нецікавая. Госць і гаспадар пабоўталі трохі лыжкамі і забракавалі яе. Колас. — Ну, а калі ў армію не возьмуць? — Як гэта не возьмуць? — здзівіўся Сцяпан. — Ну, забракуюць. Па здароўю. Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабо́ўтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Перамяшаць узбоўтваннем. Пабоўтаць мікстуру.
2. Боўтаць некаторы час. Патраўка была нецікавая. Госць і гаспадар пабоўталі трохі лыжкамі і забракавалі яе. Колас. Чарніліцу [Колька] абгарнуў паперкай, абвязаў шнурком, пабоўтаў у руцэ і, толькі ўпэўніўшыся, што з яе не выльецца, палажыў у кішэню. Чарнышэвіч. [Марынка] пагуляла .. крыху, ручкамі пабоўтала і заснула. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)