патранта́ш, -а, мн. -ы, -аў, м.

Сумка, перавязь з гнёздамі для патронаў.

|| прым. патранта́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патранта́ш

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. патранта́ш патранта́шы
Р. патранта́ша патранта́шаў
Д. патранта́шу патранта́шам
В. патранта́ш патранта́шы
Т. патранта́шам патранта́шамі
М. патранта́шы патранта́шах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

патранта́ш м. патронта́ш

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патранта́ш, ‑а, м.

Сумка з гнёздамі для патронаў. Янук агледзеў зброю, патранташ. Развітваючыся, ён прытуліў Раіну да грудзей: — Бывай, мне час... Танк. [Апанас Фаміч] кінуў здабычу пад ногі, выняў са ствалоў пустыя гільзы і стаў іх засоўваць у гнёзды патранташа. Ракітны.

[Ням. Patrontasche.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патранта́ш м паляўн, вайск Patrnengürtel m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

патранта́ш

(ням. Patrontasche, ад Patron = патрон + Tasche = сумка)

сумка з гнёздамі для патронаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Патранта́ш ’сумка з гнёздамі для патронаў’ (ТСБМ). З польск. patrontasz ці з рус. патронташ, якія з ням. Patronentasche (Варш. сл., 4, 88) ці Patrontasche (Фасмер, 3, 218).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патронта́ш патранта́ш, -ша м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

cartridge belt [ˈkɑ:trɪdʒˌbelt] n. патранта́ш; кулямётная сту́жка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bandoleer, bandolier

[,bændəˈlɪr]

n.

патранта́шm.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)