патраві́ць гл. травіць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патраві́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. патраўлю́ патра́вім
2-я ас. патра́віш патра́віце
3-я ас. патра́віць патра́вяць
Прошлы час
м. патраві́ў патраві́лі
ж. патраві́ла
н. патраві́ла
Загадны лад
2-я ас. патраві́ патраві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час патраві́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

патраві́ць сов. (произвести потраву) потрави́ть;

п. пасе́вы — потрави́ть посе́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патраві́ць, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.

Знішчыць, папсаваць траву, пасевы і пад.; зрабіць патраву. А застануцца там два шнуркі дзядзькавай сенажаці, дык іх патравяць, патопчуць коні. Колас. Не прайшло двух тыдняў, як Ліпніцкі прыляцеў у Сячанку сварыцца, што вясковыя коні атаву патравілі ля рэчкі. Чарот. За тыя дні я патравіў каровамі многа пасеваў, нарабіў не раз шкоды. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траві́ць², траўлю́, тра́віш, тра́віць; тра́ўлены; незак., што.

Таптаць (лугі, палі), з’ядаць пасевы; рабіць патраву (у 1 знач.).

Т. пасевы.

Козамі сена травіць (разм., неадабр.) — рабіць лішнія расходы, разбазарваць дабро.

|| зак. патраві́ць, -траўлю́, -тра́віш, -тра́віць; -тра́ўлены і страві́ць, страўлю́, стра́віш, стра́віць; стра́ўлены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патра́ўлены потра́вленный; см. патраві́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патра́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад патравіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

потрави́тьIV сов. (зверя) патраві́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

потрави́тьIII сов., мор., ав. патраві́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

потрави́тьI сов. (произвести потраву) патраві́ць, спа́свіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)