патасава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. патасу́ю патасу́ем
2-я ас. патасу́еш патасу́еце
3-я ас. патасу́е патасу́юць
Прошлы час
м. патасава́ў патасава́лі
ж. патасава́ла
н. патасава́ла
Загадны лад
2-я ас. патасу́й патасу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час патасава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

патасава́ць сов. потасова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што і без дап.

Тасаваць некаторы час; ператасаваць. [Бабка] пайшла ў сваю каморку, выняла з-пад сенніка калоду старых, як і сама яна, карт, патасавала сваім манерам і пачала спаважна раскладваць іх на восем кучак, па тры карты ў кожнай. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

потасова́ть сов., карт. патасава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ператасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.

1. што. Тасуючы, перамяшаць. Ператасаваць калоду карт.

2. Патасаваць яшчэ раз.

3. перан.; каго-што. Разм. Перамяшаць, размясціць іначай. Яна ператасавала тоўстую калоду пісем, падняла на яго вочы і развяла рукамі. Адамчык. Я спрабаваў перайначыць кампазіцыю, усё ператасаваць, пераставіць — не памагала. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)