патарча́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. патарча́ка патарча́кі
Р. патарча́кі патарча́к
Д. патарча́цы патарча́кам
В. патарча́ку патарча́кі
Т. патарча́кай
патарча́каю
патарча́камі
М. патарча́цы патарча́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

патарча́ка ж. (торчащий предмет) тычо́к м., рогу́ля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патарча́ка і патырча́ка, -і, ДМа́цы, мн. -і, -ча́к, ж.

Востры прадмет, які тырчыць адкуль-н.

Наткнуцца на патырчаку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патарча́ка, ‑і, ДМ ‑чацы; Р мн. ‑чак; ж.

Кол, палка, якія тырчаць з зямлі. [Міхась] Пералазіў цераз платы, натыкаўся на патарчакі. Скрыган. // Ламачына, палка. Пракоп схадзіў па прылессе, назбіраў бярэмя сухіх патарчак і неяк расклаў агеньчык. Сіняўскі. Устаўшы, .. [капітан] абапёрся на нейкую патарчаку, якая была ў яго замест кія. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патарча́ка, патырча́ка ’кол, палка, якія тырчаць у плоце, з зямлі’ (ТСБМ, Янк. 2; КЭС — Сачанка), ’стрэмка’ (глыб., Сл. ПЗБ), ’замінка’, ’непатрэбная рэч’ (Бір. Дзярж.), патарча́чына ’невідочная з зямлі ці з багна абгніўшая дзеравіна’ (КЭС, лаг.). Да тырча́ць (гл.). Роднасныя рус. усх. пото́рча, пск. пото́рчевина ’палка, ражон, шост, уваткнутыя ў зямлю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патырча́ка гл. патарчака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патырча́ка ж., см. патарча́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патырча́ка, ‑і, ДМ ‑чацы, Р мн. ‑чак; ж.

Тое, што і патарчака. На нагах — лапці, сплеценыя спецыяльна для рыбалкі, каб не прасадзіць пад вадою нагу аб якую патырчаку. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́тарч, по́тырч ’старчаком, тарчма, тварам уніз’ (ТСБМ, Янк. БП, Шат.), ’імгненна ўпасці тварам уніз’ (Гарэц., Др.-Падб.), ’кулём, дагары нагамі’ (Сцяшк. Сл.), ’стрымгалоў’ (Байк. і Некр.). Вытв. ад *‑trk‑ > *torč‑ > *tyrč‑, гл. патарчака, потырч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

торчо́к м.

1. разг. старча́к, -ка́ м.; патарча́ка, -кі ж.;

2. стр. старча́к, -ка́ м.; папяро́чка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)