паталагі́чны, -ая, -ае.

1. гл. паталогія.

2. Хваравіта-ненармальны, рэзка адхілены ад нормы (кніжн.).

Паталагічная з’ява.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паталагі́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паталагі́чны паталагі́чная паталагі́чнае паталагі́чныя
Р. паталагі́чнага паталагі́чнай
паталагі́чнае
паталагі́чнага паталагі́чных
Д. паталагі́чнаму паталагі́чнай паталагі́чнаму паталагі́чным
В. паталагі́чны (неадуш.)
паталагі́чнага (адуш.)
паталагі́чную паталагі́чнае паталагі́чныя (неадуш.)
паталагі́чных (адуш.)
Т. паталагі́чным паталагі́чнай
паталагі́чнаю
паталагі́чным паталагі́чнымі
М. паталагі́чным паталагі́чнай паталагі́чным паталагі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паталагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паталагі́чны паталагі́чная паталагі́чнае паталагі́чныя
Р. паталагі́чнага паталагі́чнай
паталагі́чнае
паталагі́чнага паталагі́чных
Д. паталагі́чнаму паталагі́чнай паталагі́чнаму паталагі́чным
В. паталагі́чны (неадуш.)
паталагі́чнага (адуш.)
паталагі́чную паталагі́чнае паталагі́чныя (неадуш.)
паталагі́чных (адуш.)
Т. паталагі́чным паталагі́чнай
паталагі́чнаю
паталагі́чным паталагі́чнымі
М. паталагі́чным паталагі́чнай паталагі́чным паталагі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паталагі́чны мед., перен. патологи́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паталагі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паталогіі. Паталагічная анатомія. Паталагічныя роды.

2. перан. Кніжн. Хваравіта-ненармальны. У жонкі Яраша рэўнасць набывае амаль што паталагічны характар, даходзіць да хваравітасці. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паталагі́чны мед., тс. перан. patholgisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паталагі́чны

(ад паталогія)

1) які мае адносіны да паталогіі;

п-ая анатомія — навука, якая вывучае змены будовы тканак і органаў у чалавека і жывёл, абумоўленыя рознымі захворваннямі;

2) перан. хваравіта-ненармальны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

патало́гія, -і, ж.

1. Навука аб хваробных працэсах, адхіленнях ад нормы ў арганізме.

2. Хваравітае адхіленне ад нормы.

|| прым. паталагі́чны, -ая, -ае.

Паталагічная анатомія (раздзел медыцыны, які вывучае хваробныя змены ў арганізме шляхам анатаміравання трупаў, даследавання выдаленых пры аперацыі органаў і тканак).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ана́тама-паталагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ана́тама-паталагі́чны ана́тама-паталагі́чная ана́тама-паталагі́чнае ана́тама-паталагі́чныя
Р. ана́тама-паталагі́чнага ана́тама-паталагі́чнай
ана́тама-паталагі́чнае
ана́тама-паталагі́чнага ана́тама-паталагі́чных
Д. ана́тама-паталагі́чнаму ана́тама-паталагі́чнай ана́тама-паталагі́чнаму ана́тама-паталагі́чным
В. ана́тама-паталагі́чны (неадуш.)
ана́тама-паталагі́чнага (адуш.)
ана́тама-паталагі́чную ана́тама-паталагі́чнае ана́тама-паталагі́чныя (неадуш.)
ана́тама-паталагі́чных (адуш.)
Т. ана́тама-паталагі́чным ана́тама-паталагі́чнай
ана́тама-паталагі́чнаю
ана́тама-паталагі́чным ана́тама-паталагі́чнымі
М. ана́тама-паталагі́чным ана́тама-паталагі́чнай ана́тама-паталагі́чным ана́тама-паталагі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Паталагічны характар, гл. Псіхапатыя

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)