пата́й

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
пата́й - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Пата́й ’тайна’ (Нас.), нагайкі ’употай’ (раг., Сл. ПЗБ). З упатай або у потай. Да таіць, таіцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАРЫСЕ́ВІЧ Аляксей Іванавіч

(25.6.1880, в. Саленікі Карэліцкага р-на Гродзенскай вобласці — 20.11.1953),

вынаходнік-самавук. Герой Працы (1934). Працаваў у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це імя М.Я.Жукоўскага (ЦАГІ; 1926—29), з 1939 на прадпрыемствах Масквы. Прапанаваў тэхналогію пайкі алюмінію звычайным паяльнікам і патай-клёпкі ў самалётабудаванні. Удзельнічаў у вырабе першых (залатых) зорак Крамля, у мантажы самалётаў АНТ-20 («Максім Горкі») і АНТ-25, на якім адбыўся першы пералёт з СССР у ЗША.

А.І.Болсун.

т. 2, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)