Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
патаго́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
патаго́нскі |
патаго́нская |
патаго́нскае |
патаго́нскія |
| Р. |
патаго́нскага |
патаго́нскай патаго́нскае |
патаго́нскага |
патаго́нскіх |
| Д. |
патаго́нскаму |
патаго́нскай |
патаго́нскаму |
патаго́нскім |
| В. |
патаго́нскі (неадуш.) патаго́нскага (адуш.) |
патаго́нскую |
патаго́нскае |
патаго́нскія (неадуш.) патаго́нскіх (адуш.) |
| Т. |
патаго́нскім |
патаго́нскай патаго́нскаю |
патаго́нскім |
патаго́нскімі |
| М. |
патаго́нскім |
патаго́нскай |
патаго́нскім |
патаго́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
БІЯГЕАГРАФІ́ЧНАЕ РАЯНАВА́ННЕ,
падзел зямнога шара па супольнасці гісторыка-эвалюц. развіцця фауны і флоры. Вылучаюць царствы і падцарствы, якія падзяляюцца на біягеагр. вобласці. Царства Палеагею ўключае Эфіопскую, Інда-Малайскую, Мадагаскарскую і Палінезійскую вобласці; царства Арктагею складаецца з 2 падцарстваў — Палеарктычнага з Еўрап.-Сібірскай, Стараж. Міжзем’я, Усх.-Азіяцкай абласцямі і Неарктычнага з Канадскай і Санорскай абласцямі; царства Неагею ўтвараюць Неатрапічная і Карыбская, царства Натагею — Аўстралійская, Новазеландская, Патагонская вобласці. Кожная біягеагр. вобласць аддзелена ад іншых значнымі перашкодамі (вузкім перашыйкам, высокімі гарамі, пустыняй, акіянам, пралівам), якія не даюць магчымасці пашырацца жывёлам і раслінам. Флора і фауна ўнутры вобласці характарызуюцца, як правіла, высокай ступенню аднароднасці. Віды і групы відаў якога-н. рэгіёна звязаны агульнасцю паходжання (месца і час) і аб’яднаны ў фларыстыка-фауністычныя комплексы. Пры пераходзе ад адной вобласці да другой назіраецца рэзкі зрух у таксанамічным складзе на ўзроўні родаў і сямействаў.
т. 3, с. 166
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)