ПАСІ́ЎНЫЯ РАХУ́НКІ,

асноўныя рахункі бухгалтарскага ўліку, якія адлюстроўваюць крыніцы ўтварэння гасп. сродкаў і іх мэтавае прызначэнне.

т. 12, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пасі́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пасі́ўны пасі́ўная пасі́ўнае пасі́ўныя
Р. пасі́ўнага пасі́ўнай
пасі́ўнае
пасі́ўнага пасі́ўных
Д. пасі́ўнаму пасі́ўнай пасі́ўнаму пасі́ўным
В. пасі́ўны (неадуш.)
пасі́ўнага (адуш.)
пасі́ўную пасі́ўнае пасі́ўныя (неадуш.)
пасі́ўных (адуш.)
Т. пасі́ўным пасі́ўнай
пасі́ўнаю
пасі́ўным пасі́ўнымі
М. пасі́ўным пасі́ўнай пасі́ўным пасі́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

акты́ўна-пасі́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. акты́ўна-пасі́ўны акты́ўна-пасі́ўная акты́ўна-пасі́ўнае акты́ўна-пасі́ўныя
Р. акты́ўна-пасі́ўнага акты́ўна-пасі́ўнай
акты́ўна-пасі́ўнае
акты́ўна-пасі́ўнага акты́ўна-пасі́ўных
Д. акты́ўна-пасі́ўнаму акты́ўна-пасі́ўнай акты́ўна-пасі́ўнаму акты́ўна-пасі́ўным
В. акты́ўна-пасі́ўны (неадуш.)
акты́ўна-пасі́ўнага (адуш.)
акты́ўна-пасі́ўную акты́ўна-пасі́ўнае акты́ўна-пасі́ўныя (неадуш.)
акты́ўна-пасі́ўных (адуш.)
Т. акты́ўна-пасі́ўным акты́ўна-пасі́ўнай
акты́ўна-пасі́ўнаю
акты́ўна-пасі́ўным акты́ўна-пасі́ўнымі
М. акты́ўна-пасі́ўным акты́ўна-пасі́ўнай акты́ўна-пасі́ўным акты́ўна-пасі́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

акты́ўна-пасі́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. акты́ўна-пасі́ўны акты́ўна-пасі́ўная акты́ўна-пасі́ўнае акты́ўна-пасі́ўныя
Р. акты́ўна-пасі́ўнага акты́ўна-пасі́ўнай
акты́ўна-пасі́ўнае
акты́ўна-пасі́ўнага акты́ўна-пасі́ўных
Д. акты́ўна-пасі́ўнаму акты́ўна-пасі́ўнай акты́ўна-пасі́ўнаму акты́ўна-пасі́ўным
В. акты́ўна-пасі́ўны (неадуш.)
акты́ўна-пасі́ўнага (адуш.)
акты́ўна-пасі́ўную акты́ўна-пасі́ўнае акты́ўна-пасі́ўныя (неадуш.)
акты́ўна-пасі́ўных (адуш.)
Т. акты́ўна-пасі́ўным акты́ўна-пасі́ўнай
акты́ўна-пасі́ўнаю
акты́ўна-пасі́ўным акты́ўна-пасі́ўнымі
М. акты́ўна-пасі́ўным акты́ўна-пасі́ўнай акты́ўна-пасі́ўным акты́ўна-пасі́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

місты́чна-пасі́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. місты́чна-пасі́ўны місты́чна-пасі́ўная місты́чна-пасі́ўнае місты́чна-пасі́ўныя
Р. місты́чна-пасі́ўнага місты́чна-пасі́ўнай
місты́чна-пасі́ўнае
місты́чна-пасі́ўнага місты́чна-пасі́ўных
Д. місты́чна-пасі́ўнаму місты́чна-пасі́ўнай місты́чна-пасі́ўнаму місты́чна-пасі́ўным
В. місты́чна-пасі́ўны (неадуш.)
місты́чна-пасі́ўнага (адуш.)
місты́чна-пасі́ўную місты́чна-пасі́ўнае місты́чна-пасі́ўныя (неадуш.)
місты́чна-пасі́ўных (адуш.)
Т. місты́чна-пасі́ўным місты́чна-пасі́ўнай
місты́чна-пасі́ўнаю
місты́чна-пасі́ўным місты́чна-пасі́ўнымі
М. місты́чна-пасі́ўным місты́чна-пасі́ўнай місты́чна-пасі́ўным місты́чна-пасі́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

квіеты́зм, ‑у, м.

1. Містычнае, рэакцыйнае вучэнне, якое прапаведуе пакорлівасць, пасіўна-сузіральныя адносіны да жыцця.

2. Кніжн. Абыякавасць, пасіўныя адносіны да жыцця.

[Ад лац. quietus — спакойны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валацу́жніцтва, ‑а, н.

Разм. Стан, спосаб жыцця валацугі. Пратэст у.. асяроддзі [беспрацоўных] часта прымае пасіўныя формы: эміграцыя або валацужніцтва па краю ў пошуках работы. У. Калеснік. // Пагард. Частак перамена месца жыхарства, працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІНТЭГРА́ЛЬНАЯ СХЕ́МА, інтэгральная мікрасхема, мікрасхема,

мікрамініяцюрнае электроннае ўстройства для пераўтварэння, апрацоўкі ці захавання (назапашвання) інфармацыі, пададзенай у выглядзе эл., аптычных і інш. сігналаў. Складаецца з электрычна звязаных паміж сабой электрарадыёэлементаў (ЭРЭ), сфарміраваных у адзіным тэхнал. цыкле на аснове агульнай нясучай канструкцыі (падложкі). Актыўныя ЭРЭ І.с.: дыёды, транзістары, структуры метал—дыэлектрык—паўправаднік і інш.; пасіўныя: рэзістары, кандэнсатары электрычныя, трансфарматары, індуктыўнасці шпулі і інш. Тэорыю, метады разліку, тэхналогію вырабу І.с. вывучае і распрацоўвае мікраэлектроніка.

І.с. адрозніваюць: па спосабе аб’яднання (інтэгравання) элементаў — паўправадніковыя, ці маналітныя (асн. тып), плёначныя і гібрыдныя (у т. л. шматкрышталёвыя); па выглядзе інфармацыі, што апрацоўваюць, — лічбавыя і аналагавыя; па ступені інтэграцыі (колькасці элементаў на падложцы) — малыя, сярэднія, вялікія, звышвялікія. У маналітных І.с. элементы фарміруюцца ў адным крышталі (тонкім прыпаверхневым слоі паліраванай паўправадніковай, у асн. крэмніевай ці арсенідгаліевай, пласціны) у выніку камбінацыі працэсаў легіравання, траўлення, аксідавання, металізацыі і інш., што праводзяцца метадам фоталітаграфіі. Плёначныя І.с. змяшчаюць толькі пасіўныя элементы. Падложкамі гібрыдных І.с. служаць дыэлектрычныя пласціны, напр з керамікі, або пакрытыя дыэлектрыкам метал. пласціны, напр. на аснове алюмінію і яго аксідаў. На іх паверхні жорстка замацаваны мініяцюрныя ЭРЭ, злучаныя паміж сабой танка- ці таўстаплёначнымі праваднікамі; пасіўныя ЭРЭ могуць быць навяснымі ці плёначнымі. І.с. з’яўляюцца элементнай базай сучасных сродкаў электроннай тэхнікі. Гл. таксама Вялікая інтэгральная схема.

Літ.:

Цифровые и аналоговые интегральные микросхемы: Справ. М., 1989;

Гурский Л.И., Степанец В.Я. Проектирование микросхем. Мн., 1991.

В.​У.​Баранаў, А.​П.​Дастанка.

Інтэгральная схема з дыёднай ізаляцыяй: а — электрычная схема; б — тапалогія; 1 — металічныя міжзлучэнні; 2 — слой дыэлектрыка дыаксіду крэмнію SiO2; 3 — паўправадніковая пласціна з участкамі p, n і n​+-тыпу праводнасці, А, Б, В — адпаведныя адзін аднаму пункты на рыс. а і б.

т. 7, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНСТРУ́КЦЫЯ граматычная, сінтаксічнае цэлае, якое складаецца з моўных адзінак, што аб’ядноўваюцца на падставе наяўнасці ў іх пэўных грамат. уласцівасцей. У сінтаксісе вылучаюць К.: дзеепрыметнікавыя («асветленая сонцам рунь»), дзеепрыслоўныя («чытаючы пісьмо»), прыназоўнікава-іменныя («на стале», «упоперак дарогі»), безасабовыя («варта падумаць», «на дварэ падмарозіла»), пасіўныя («расказаны настаўнікам»), адасобленыя («ліст, напісаны ад рукі»), з адмоўем («не сустрэў нікога»), з аднароднымі членамі («ружовыя, жоўтыя і блакітныя кветкі»), з чужой мовай («Ён сказаў: «Сустракайце вечарам») і інш. спалучэнні слоў.

Літ.:

Беларуская граматыка. Ч. 1—2. Мн., 1985—86.

П.​П.​Шуба.

т. 7, с. 596

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

квіеты́зм

(фр. quietisme, ад лац. quietis = спакойны, бестурботны)

1) містычнае вучэнне ў каталіцызме, якое прапаведуе пакорлівасць, пасіўна-сузіральныя адносіны да жыцця;

2) непраціўленне, пасіўныя адносіны да жыцця.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)