пасі́ўны² гл. пасіў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасі́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пасі́ўны пасі́ўная пасі́ўнае пасі́ўныя
Р. пасі́ўнага пасі́ўнай
пасі́ўнае
пасі́ўнага пасі́ўных
Д. пасі́ўнаму пасі́ўнай пасі́ўнаму пасі́ўным
В. пасі́ўны (неадуш.)
пасі́ўнага (адуш.)
пасі́ўную пасі́ўнае пасі́ўныя (неадуш.)
пасі́ўных (адуш.)
Т. пасі́ўным пасі́ўнай
пасі́ўнаю
пасі́ўным пасі́ўнымі
М. пасі́ўным пасі́ўнай пасі́ўным пасі́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пасі́ўны¹, -ая, -ае.

1. Які не праяўляе дзейнасці, неэнергічны, абыякавы да ўсяго; проціл. актыўны.

П. наглядальнік.

Пасіўна (прысл.) адносіцца да чаго-н.

2. Залежны, пазбаўлены самастойнасці.

Іграць пасіўную ролю ў чым-н.

3. Пра знешні гандаль: такі, пры якім увоз перавышае вываз (спец.).

П. баланс знешняга гандлю.

|| наз. пасі́ўнасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасі́ўны в разн. знач. пасси́вный;

п. чалаве́к — пасси́вный челове́к;

ігра́ць ~ную ро́лю — игра́ть пасси́вную роль;

п. бала́нс — пасси́вный бала́нс;

~ная канстру́кцыяграм. пасси́вная констру́кция;

~нае вы́барчае пра́ва — пасси́вное избира́тельное пра́во

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасі́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Неактыўны, неэнергічны; абыякавы да ўсяго; проціл. актыўны. «Пасіўнае чаканне — вялікае глупства», — падумаў Ярохін. Шамякін. Сам жа Лабановіч на гэты раз, як бяспраўны настаўнік, сядзеў далей ад стала экзаменатараў у якасці старонняга і пасіўнага наглядальніка. Колас. На змену пасіўнай жальбе прыйшоў пратэст і жаданне волі, глыбокі голас, ускалыхнуты непадробнай страсцю, загучаў па-новаму. Васілевіч.

2. Спец. Які мае адносіны да пасіву (у 2 знач.).

3. Спец. Які мае адносіны да пасіву (у 3 знач.). Пасіўная канструкцыя.

•••

Пасіўны баланс гл. баланс ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасі́ўны

1. Passv-; passv; ntätig (бяздзейны);

пасі́ўны чалаве́к passver Mensch, Passivist [-´vıst] m -en, -en;

2. грам passvisch [-vi-];

3.:

пасі́ўны бала́нс зне́шняга га́ндлю эк passve ußenhandelsbilanz

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пасі́ў, -іву, м. (спец.).

Сукупнасць даўгоў і абавязацельстваў прадпрыемства; проціл. актыў².

|| прым. пасі́ўны, -ая, -ае.

П. рахунак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасі́ўны

(лац. passivus )

неактыўны, неэнергічны, абыякавы да ўсяго (напр. п. чалавек).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Пасі́ўны ’неактыўны, неэнергічны, абыякавы’ (ТСБМ). Праз рус. мову з лац. passivus ’нядзейны, абыякавы’ (Ин. сл., 16, 375).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасі́ўны

(лац. passivus)

які не праяўляе дзейнасці, неэнергічны, абыякавы да ўсяго (напр. п. чалавек).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)