пасягну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., на каго-што (кніжн.).
Зрабіць замах на каго-, што-н., пазбавіць каго-н. чаго-н.
П. на свабоду чалавека.
|| незак. пасяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пасягну́ць
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
пасягну́ |
пасягнё́м |
| 2-я ас. |
пасягне́ш |
пасягняце́ |
| 3-я ас. |
пасягне́ |
пасягну́ць |
| Прошлы час |
| м. |
пасягну́ў |
пасягну́лі |
| ж. |
пасягну́ла |
| н. |
пасягну́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
пасягні́ |
пасягні́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
пасягну́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пасягну́ць сов. посягну́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пасягну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. на каго-што. Зрабіць замах па каго‑, што‑н., пазбавіць каго‑н. чаго‑н. Пасягнуць на чужое дабро. Пасягнуць на свабоду чалавека. □ — У кожным простым чалавеку [пілсудчыкі] бачылі раба, які ўзбунтаваўся, які пасягнуў на іх правы і ўладу. Машара.
2. што. Зразумець, ахапіць розумам што‑н. Зноў гарыць у ім [хлопчыку] жаданне Тайн[у] нотаў пасягнуць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пасягнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pokusić się
зак. o co паквапіцца, пасягнуць; адважыцца; паспрабаваць; зрабіць замах на што
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
зразумець, усвядоміць, пазнаць, пасягнуць, паняць, асэнсаваць, разабрацца, разабраць; спасцігнуць, даўмецца, скеміць, уцяміць, сцяміць, скмеціць, змікіціць, раскумекаць, расшалопаць, ушалопаць, утаропіць (разм.); засвоіць, улавіць, дапяць, схапіць, раскусіць (перан.) □ узяць у розум, улавіць сэнс, раскусіць праўду, удзяўбці сабе ў галаву
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)