па́стырска-багасло́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. па́стырска-багасло́ўскі па́стырска-багасло́ўская па́стырска-багасло́ўскае па́стырска-багасло́ўскія
Р. па́стырска-багасло́ўскага па́стырска-багасло́ўскай
па́стырска-багасло́ўскае
па́стырска-багасло́ўскага па́стырска-багасло́ўскіх
Д. па́стырска-багасло́ўскаму па́стырска-багасло́ўскай па́стырска-багасло́ўскаму па́стырска-багасло́ўскім
В. па́стырска-багасло́ўскі (неадуш.)
па́стырска-багасло́ўскага (адуш.)
па́стырска-багасло́ўскую па́стырска-багасло́ўскае па́стырска-багасло́ўскія (неадуш.)
па́стырска-багасло́ўскіх (адуш.)
Т. па́стырска-багасло́ўскім па́стырска-багасло́ўскай
па́стырска-багасло́ўскаю
па́стырска-багасло́ўскім па́стырска-багасло́ўскімі
М. па́стырска-багасло́ўскім па́стырска-багасло́ўскай па́стырска-багасло́ўскім па́стырска-багасло́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МІ́НСКАЯ ВЫШЭ́ЙШАЯ ДУХО́ЎНАЯ СЕМІНА́РЫЯ,

вышэйшая навуч. ўстанова Бел. правасл. царквы. Засн. ў 1785 у Слуцку як «Набожная Слуцкая праасвяшчэннага Віктара Садкоўскага семінарыя». У 1789 семінарыя закрыта. У 1793 яе дзейнасць адноўлена, і ў гэтым жа годзе, пасля ўсталявання Мінскай правасл. епархіі, яна атрымала назву Мінская духоўная семінарыя. У 1840 семінарыя пераведзена ў Мінск. Акрамя рэлігійных навук вывучаліся медыцына, прыродазнаўства, сельская гаспадарка, гісторыя роднага краю. У 1918 семінарыя закрыта. У 1945 у Жыровіцкім Успенскім манастыры адкрыты пастырска-багаслоўскія курсы, якія ў 1947 пераўтвораны ў семінарыю. У 1963 семінарыя зноў закрыта. У 1989 яна адноўлена на тэр. Жыровіцкага манастыра. У 1991 семінарыя пераўтворана з сярэдняй у вышэйшую навуч. ўстанову з 5-гадовым тэрмінам навучання. У ёй выкладаюцца 39 дысцыплін (багаслоўскія, філас., філал., гіст., царк.-практычныя і інш.). Пасля заканчэння 5-га курса студэнты абараняюць дыпломныя працы на ступень бакалаўра багаслоўя, што дае магчымасць паступаць у Духоўную акадэмію. Пры семінарыі дзейнічаюць нядзельная (з 1990) і рэгенцкая (з 1993) школы. У 1999/2000 навуч. г. на дзённым аддзяленні больш за 230 студэнтаў, на завочным — каля 200 студэнтаў-святароў, у рэгенцкай школе 30 навучэнцаў, у нядзельнай — 30 дзяцей.

А.​С.​Балоннікаў.

т. 10, с. 423

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)