пастраля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак.

1. Правесці некаторы час, займаючыся стральбой.

П. у цэль.

2. каго. Расстраляць, забіць усіх, многіх.

Карнікі пастралялі людзей.

3. што. Расходаваць пры стральбе.

П. усе патроны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пастраля́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пастраля́ю пастраля́ем
2-я ас. пастраля́еш пастраля́еце
3-я ас. пастраля́е пастраля́юць
Прошлы час
м. пастраля́ў пастраля́лі
ж. пастраля́ла
н. пастраля́ла
Загадны лад
2-я ас. пастраля́й пастраля́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пастраля́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пастраля́ць сов.

1. (всех, многих) перестреля́ть, постреля́ть;

2. (израсходовать при стрельбе) расстреля́ть; перестреля́ть;

п. патро́ны — расстреля́ть (перестреля́ть) патро́ны;

3. (нек-рое время) постреля́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пастраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. каго. Расстраляць, забіць усіх, многіх. Коннікі пачалі страляць, маючы адзін намер пастраляць арыштаваных, якія не ведалі, што гэта робіцца, і, ашаломленыя, стаялі. Чорны. Праз які тыдзень у вёсцы не мяўкаў ні адзін кот, не гаўкаў ні адзін сабака — усіх іх пастраляў Пэпік. Сачанка.

2. Страляць некаторы час. Часамі хадзіў Лабановіч у лес, каб пастраляць у цэль з гэтага рэвальверчыка. Колас. Да балота падбегла некалькі эсэсаўцаў.. Пастралялі, пастралялі, колькі лічылі патрэбным, павярнулі назад. Шамякін.

3. што. Расходаваць пры стрэльбе. — Вінтоўка ў нас была, толькі без патронаў. Пастралялі здуру.. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастраля́ць

1. (каго) (in Mnge) erscheβen* vt;

2. (што):

пастраля́ць усе патро́ны lle Patrnen verscheβen*;

3. (пэўны час) (ine Zeit lang) scheβen* vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

постреля́ть сов., в разн. знач. пастраля́ць, (много, неоднократно) папастраля́ць, папастрэ́льваць;

постреля́ть из ружья́ пастраля́ць са стрэ́льбы;

постреля́ть ди́чи пастраля́ць дзічы́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папастраля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і папастрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што, чаго і без дап. (разм.).

Страляць многа, неаднаразова; пастраляць, настраляць многа каго-, чаго-н.

П. дзічыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папуля́ць

пастраляць, пакідаць чым-небудзь у каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. папуля́ю папуля́ем
2-я ас. папуля́еш папуля́еце
3-я ас. папуля́е папуля́юць
Прошлы час
м. папуля́ў папуля́лі
ж. папуля́ла
н. папуля́ла
Загадны лад
2-я ас. папуля́й папуля́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час папуля́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пашчаля́ць у выразе: зубы пашчаляць ’павыбіваць’ (Ян.). З польск. po‑strzelaćпастраляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пастраля́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пастраляць.

2. у знач. прым. Выкарыстаны ў стрэльбе. Пастраляныя гільзы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)